Ш
ШАБАЛДЗІЦЬ незак. экспр. Гаварыць недарэчнасці, глупства. Шабалдзіць неізвесна што. Ахрэмаўцы Брасл.
ШАБАЛЬБОН, ШАЛБАБОН м. Від фасолі, больш буйная фасоля. Шабальбону ў гэтым року будзе много. Воўкуш Ліпск. Шалбабон падобны да фасолі, можна есці, як атварыш і шалуху зніміш. Ахрэмаўцы Брасл.
ШАБАР м. Раздробленае каменне. Шабар — як дробяць каменя. Мсцібава Ваўк.
ШАБЕТКА ж. Капшук. У шабетку клалі курэцкія рэчы. Лапічы Асіп.
ШАБЛЯ ж. Шабля. Салдацік шабляй аднаму сабаку галаву атсёк, а астальныя сабакі паўцікалі ў паветку. Дзесятнікі Валож. Кажуць, у тым слупу замураваны шапка, шабля і пальчаткі. Барок Стаўб.
ШАБОРКІ мн. Аўсяная мякіна. Шаборкі ад аўса. Мачаск Бярэз.
ШАБУНЯЦЬ незак. экспр. Тое ж, што і шабалдзіць. Што ўсё шабуняіш, хваціць табе шабуняць, луччы памаўчы. Лісна В.-Дзв. Усю дарогу шабуняў. Вецярэвічы Пух. Хутка і невыразна гаварыць. Пачаў шабуняць, і што гаворыць — не разбярэш. Азяраны Раг.
ШАВЕЦ м. Шавец. Шавец шыў боты. Збляны Лід., Быстрыца Астр., Грыкені Вільн. Шавец шые боты і мушчынскія, і бапскія. Кіралі Шчуч. Хацелі хлопца за шаўца вучыць. Альхоўка Навагр.
ШАВІНА ж. Сухастоіна. Шавіна — сухабокая дзерава, ад прыроды бываіць. Лісна В.-Дзв.; параўн. літ. šova 'дупло'.
ШАВЯЛІЦЦА, ШАВАЛІЦЦА незак. Кратацца. Ідзеш: кучка травы ляжыць, вада калышаць яечкі па траве, пцянец вылупіўся, шавеліцца, падходзіш — болць — і паплыў. Замошша Брасл. Шавеліцца, рухаецца рабачок. Лайпушкі Ігн. Нешта шавеліцца, дзеці, не дурэйці толькі. Валынцы В.-Дзв. Мыша шавеліцца за абоямі. Кураполле Паст. Хістацца ў розныя бакі. Шаволіцца калодка ў клейні. Азяраны Раг. Рухацца, хадзіць. Я шавалюся, мо і цёпла. Азяраны Раг. Шавеліцца мой старык. Валынцы В.-Дзв. Шавеліцца наш дзедушка. Мсцібава Ваўк. Прыйсці ў рух, пачаць дзейнічаць. Пасля вайны сталі людзі шаваліцца. Азяраны Раг.
ШАВЯЛІЦЬ незак. Пагойдваць. Шавеліць вецярок калоссе. Месянцы Брасл. Шавяліць. Шавялю пальцам. Валынцы В.-Дзв. безас. Часацца, свярбець. Я не магу, мне тут дрочыць, шавяліць. Валеўка Навагр.
ШАВЯЛЬНУЦЬ зак. Шавяльнуць. Шавяльнуў пальцамі — і застагнаў ад болю. Месянцы Брасл. ◊ Пальцам не шавяль-
85 👁