ш ШАБАЛДЗІ'ЦЬ незак. экспр. Гаварыць недарэчнасці, глупства. Шабалдзіць неізвесна што. Ахрэмаўцы Брасл.
ШАБАЛЬБО'Н, ШАЛБАБО'Н м. Від фасолі, больш буйная фасоля. Шабальбону ў гэтым року будзе много. Воўкуш Ліпск. Шалбабон надобны да фасолі, можна есці, як атварыш i шалуху зніміш. Ахрэмаўцы Брасл.
ША'БАР м. Раздробленае каменне. Шабар — як дробяць каменя. Мсцібава Ваўк.
ШАБЕ'ТКА ж. Капшук. У шабетку клалі курэцкія рэчы. Лапічы Асіп.
ША'БЛЯ ж. Шабля. Салдацік шабляй аднаму сабаку галаву атсёк, a астальныя сабакі паўцікалі ў паветку. Дзесятнікі Baлож. Кажуць, у тым слупу замурованы шапка, шабля i пальчаткі. Барок Стаўб.
ШАБО'РКІ мн. Аўсяная мякіна. Шаборкі ад aijca. Мачаск Бярэз.
ШАБУНЯ'ЦЬ незак. экспр. 1. Toe ж, што i ш а б а л д з і ц ь. Што ўсё шабуняіш, хваціць табе шабуняць, луччы памаўчы. Лісна В.-Дзв. Усю дорогу шабуняў. Вецярэвічы Пух. 2. Хутка i невыразна гаварыць. Пачаў шабуняць, i што гаворыць — не разбярэш. Азяраны Раг.
ШАВЕ'Ц м. Шавец. Шавец шыў боты. Збляны Лід., Быстрыца Астр., Грыкені Вільн. Шавец шые боты i мушчынскія, i бапскія. Кіралі Шчуч. Хацелі хлопца за шаўца вучыць. Альхоўка Навагр.
ШАВРНА ж. Сухастоініа. Шавіна— сухабокая дзерава, ад прыроды бываіць. Лісна В.-Дзв.; параўн. літ. šova дупло'.
ШАВЯЛГЦЦА, ШАВАЛІ'ЦЦА незак. 1. Кратацца. Ідзеш: кучка травы ляжыць, вада калышаць яечкі па траве, пцянец вылупіўся, шавеліцца, падходзіш — болць— i паплыў. Замошша Брасл. Шавеліцца, рухаецца рабачок. Лайпушкі Ігн. Нешта шавеліцца, дзеці, не дурэйці толькі. Валынды В.-Дзв. Мыша шавеліцца за абоямі. Кураполле Паст. 2. Хістацца ў розныя бакі. Шаволіцца калодка ў клейні. Азяраны Раг. 3. Рухацца, хадзіць, Я шавалюся, мо i цёпла. Азяраны Раг. Шавеліцца мой старык. Валынцы В.-Дзв. Шавеліцца наш дзедушка. Мсцібава Ваўк. 4. Прыйсці ў рух, пачаць дзейнічаць. Пасля вайны сталі людзі шаваліцца. Азяраны Раг.
ШАВЯЛГЦЬ незак. 1. Пагойдваць. Шавеліць вецярок колоссе. Месянцы Брасл. 2. Шавяліць. Шавялю пальцам. Валынцы В.-Дзв. 3. безас. Часацца, свярбець. Я не магу, мне тут дрочыць, шавяліць. Валеўка Навагр.
ШАВЯЛЬНУ'ЦЬ зак. Шавяльнуць. Шавяльнуў пальцамі — i застагнаў ад болю. Месянцы Брасл.
ОПальцам не шавяль
Дадатковыя словы
шабетка
49 👁