Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
Гэта была ў жытнім жніве, у гаўсяным жніве, гэта было ў бульбакопя — калісьці так вызначалі час, людзі не зналі чыслы. Гемзы Шальч. Hi ў вадных чыслах, пятаго бывая свята. Лоск Валож.; параўн. руск. число тж'. ЧЬГСНІЦА ж. ткац. Дзве ніткі ў асиове пры снаванні красён. Чысніца — тые двухніткі, што аснуе. Лука Нараўк. ЧЫ СНО'К гл. ЧАСНО'К ЧЫСО'ВАЧКА гл. ЧАСО'ВАЧКА ЧЫСО'УКА гл. ЧАСО'УКА ЧЫ'СТА, ЧЫ'СТО прысл. 1. Чыста. Возьмет у полку завяжыш попел, бо проста ў саган не так чыста. А хлеп, як садзілі, прад гэтым чыста вымяталі печ. Завельцы Астр. Я бялъё чыста мыла. Вузла Мядз. Яны чыста адзеўшыя. Лоск Валож. Там чыста, хОць ты кашу пакладзі. Вецярэвічы Пух. 2. У поўнай акуратнасці, чысціні. Натто чыста гадуе дзяцей. Ракаўскія Швянч. 3. Зусім. ЧыстО' забылі?! Малахоўцы Бар. Мне цяшка гаварыць, я прыстану чыста. Рагулішкі Даўг. Усе рассыпаліса дарогу шукаці, чысто змучыліса. Баброўнікі Гарад. 4. Цалкам, поўнасцю. Дзярэўні былі чыста ў лясу. Замошша Брасл. 5. Да апошняй каплі. Цяля карову выдундзіло чысто. Мсцібава Ваўк. 6. Поўнасцю. Яблынку зайцы чыста абгрызлі. Грыкені Вільн. 7. Выключна. Чыста ржаной хлеп. Чыста валоўе катлетнае мяса было па руп семдзесят. Масішкі Красл. 8. Спрэе. Галка чыста чорная. Пасіене Лудз. 9. у знач. злуч. Быццам. Масло велъке — чысто бурда. Табе нігды нема часу, ты чысто вада [бягучая]. Чысто дзяцел. Мсцібава Ваўк. О Усіх чыста — цалкам усіх. Усіх чыста немцы гонюць у дом. Замошша Брасл. Усе (усё) чыста— поўнасцю усе (усё). Яму сказалІ, каб усе чыста ў мяшок сабраць i завязаць крэпка. Дзёрнавічы В.-Дзв. Усё чыста забрала. Кемялішкі Астр. Усе чыста ткуць. Дакудава Лід. Мой чыста ўсё мох дзелаць, І дома мох дзелацъ. Індра Красл. Да чыстага — да поўнай апрацоўкі. Да чыстага абраблялі лён. Галыианы Ашм. / ўсё чыста — i ўсё іншае (рабіць). / будаваліся, i ўсё чыста. Кураполле Паст. ЧЫСТА-ГЛА'ТКА прысл. У поўным парадку. Назаўтра ўстала, было чыста:глатка. Гальшаны Ашм. ЧЫСТАКО'Л гл. ЧАСТАК07Л ЧЫСТАПЛСУДНЫ прым. Ахайны. Ен добры такі, чыстаплодны. Саланое Віл.; параўн. руск. чистоплотный тж'. ЧЫСТАТА' ж. Чысціня. Яна прывыкшы да чыстаты. Цяпер yce харашо жывуць, чыстата ў дамах. Лоск Валож. У іх у хаце чыстата. Старое Сяло Зэльв. Такой чыстаты ранъша ні было. Слабада Мін. Яны чыстаты не дзержацъ. Солы Смарг. Hi слядзіць за чыстатой. Бакшты Іўеў. Пшчолы любяць чыстату. Дэгшні Шальч.; параўн. руск. чистота 'тж\ ЧЫСТАЦЕ'Л м. бат. Падтыннік. Чыстацел, як разламаеш — малако жоўтае. Гэта новая назва. Завельцы Астр. Чыстацел лечыцъ язву. Валынцы В.-Дзв. Чыстацел ад язвы — перша лякар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

асйове, снок, часнок, часовачка, часоука, чысовачка, чысоука, чыстакол
4 👁
 ◀  / 565  ▶