СЦЁКЛЫ прым. Тонкі, слабы, кволы. Сцёклыя буракі сталі ў траве. Рагулішкі Даўг.
СЦЁМНІЦЦА, СЦЕ'МНІЦЦА зак. безас. Сцямнець. Пайду, бо сцёмніцца мне там. Малыя Аўцюкі Калінк. Сцёмнілася, naпрыбягалі людзі з поля. Паку ль ні сцемніцца добра, куры не сядаюць на седала. Азяраны Раг.
СЦЁНЧКА ж. Стужка. Купіла сцёнчку Таня. Смаляніц'а Пруж.; параўн. польск. wsiqzka тж'.
СЦЁП выкл. у знач. вык. Сцёбнуць, Ен сцёп яго палкай. Валынны В.-Дзв.
СЦЕПКА ж. Кладоўка, У адном канцэ жывуць, у другом — сцёпка. У сцёпца жорна стаяць, кадушкі — у сё, што не стаіць у хаце. Стральцы Гродз. Сцёпка коло хаты, сцёпку роб'ят у сенях. Схмаляніца Пруж.
ГІрывезлі дзве сцёпкі i здзелалі сарай. Белічаыы Бярэз.
СЦЁРЦІ, СЦЁРЦЬ зак. 1. Змыць. Што ты ня можаш грась с падлогі сцерць? Ёдлавічы Брасл. Паехалі картошку капаць, а я пол сцёр. Месянцы Брасл. 2. Тое ж, што i с ц ё р ц i 1. Нада бульбу сцёрць на тарку. Валынцы В.-Дзв. 3. Параніць, абдзерці. Нагу сцёрла. Жодзішкі Смарг. 4. с.-г. Ачысціць. Абмалаціла жыта, сцёрла, у мяшкі сабрала — запрацавалася. Валынцы В.-Дзв.
СЦІБАНЕНЫ дзеепрым. Караны, біты. Мае ні разу ні сцібанёныя дзеці. Ахрэмаўцы Брасл.
СЦІБАНУ'ЦЬ гл.
СЦЕБАНУ'ЦЬСЦІБА'НЫ дзеепрым. Сцёрты, без лісця, стары [пра венік]. Там будзіць другі венік, алі ён сцібаны. Ахрэмаўцы Брасл.
СЦІБА'ЦЬ гл.
СЦЯБА'ЦЬСЦІБА'ЧКА, СЦЯБА'ЧКА ж. Toe ж, што i с ц ё п а ў к а. Сцібачкай пасцібаць касу, а бруском павастрыць. Саланое Віл. Сцябачкай пасцябаў касу. Жодзішкі Смарг.
СЦІБГКЛІ мн. 1. Ігліца. Сцібіклі — іголкі з хвоі i ёлкі. Старый Смільгіні Воран. 2. Кастрыца. Ca льна сыплюцца сцібіклі, як трэплеш лён. Старыя Смільгіні Воран. 3. Адросткі пер'я пасля лінькі. Сцібіклі растуць, як лінея курыца. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. stiblkliai кастрыца', ігліца'.
СЦГБІЦЦА незак. экспр. Ушчамляцца, лезці. Чаго ты сцібісся?! Старыя Трокі Трак.; параўн. літ. stiebtis выцягвацца'.
СЦІБЯЛЁК м. памянш. да с ц ё б е ль 1. Сцяблінка, каліва. Сцібялёк аўса, ячменю. Кураполле Паст. 2. Ствол. Ссохла груш а— стаіць адзін сцібялёк. Кіралі Шчуч. 3. Парастак. Сцібялькі атрастаюць. Рагулішкі Даўг.; параўн. літ. stiebelis тж'.
СЦІГА' ж. Сцежка. СцІга ў лес збочыла. Якубова Рас. Там толькі адны сцегі ваўчыныя відаць. Замошша Брасл.; параўн. руск. устар. стезя дарога'.
СЦІГАВА'ЦЬ незак. Цікаваць, пільнаваць. Кот сцігуя мыш. Вялікія Нястанавічы Лаг
Дадатковыя словы
перя, робят, смаляніца, сцебануць, сцябаць, сцібануць, сцігаваць
33 👁