Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
čiŭnka, ćiunke 'вязаная або шытая тапачка', čiunkineti 'хадзіць, брадзіць без мэты'. ЦКУНЦЬІ мн. Toe ж, што i ц ю н к і 1. Цюнцы пашыла. Дэгшні Шальч. ЦКУПА ж. 1. кулін. Toe ж, што i ц у р а 1. Цюпу рабілі так: разатрэ цыбулі, солі ўсыпле i вадэ уліе, так даўней рабілі цюпу. Кіралі Шчуч. Цюпу елі, крышылі хлеб у салодкую ваду. Беразіно Докш. Цюпа з цыбулі, солі i хлеба. Лісна В.-Дзв. Даўней цюпу рабілі: нальём вады, солі туды, цыбулі, хлеба накрышыш — гэта была цюпа. Руднікі Шальч. Цюпу елі: крышылі хлеб у салоткую ваду. Беразіно Докш. Цюпа з цыбулі, хлеба i солі. Лісна В.-Дзв. 2. Перапечка з сумесі рознай мукі. Спякла цюпу з пшанічнай i ячнай мукі. Груздава Паст. 3. экспр. Благая страва, мешаніна. Бываіць так, хто накідаіць ў капусту екарынак, a прыдзе хто ў хату i скажа: «Што ты тут нейкую цюпу ясі?!» Груздава Паст. 4. перан. зневаж. Той, хто спакойны, недасведчаны, не знае чаго-н. Цюпа ты! Мсцібава Ваўк. Цюпа не знаіць, як рабіць, як звярнуцца. Кураполле Паст.; па* раўн. літ. čiupa 'хто марудны'. ЦКУПАЦЦА незак. экспр. Таптацца, павольна, марудна рабіць. А другая баба хоць i відзіць, але цюпаецца каля печы. Кураполле Паст.; параўн. літ. čiupenti тж'. ЦЮ 'ПАЦЬ незак. 1. Размешваць што-н. Вымешваем, але кап моцно не цюпаць, кап ні пакрышылася вантрабянка. Крэва Смарг. 2. перан. экспр. Павольна ісці. Як хто ідзець памалу, то кажуць ледва цюпаіць. Каўняны Гродз. Цюпаць — ісці дробным! шагамі, старыя цюпаюць памалу. Малахоўцы Бар.; naраўн. літ. čiupepti 'павольна ісці'. ЦЮ 'ПІЦЬ незак. экспр. Крышыць. У малако цюпілі хлеб. Мішневічы Шум. ЦКУПКА ж. Toe ж, што i ц ю п а 1. Бывала, узяў зімой вады i засаладзіў, с хлебам — гэта цюпка. Быстрыца Астр. Бывала, елі цюпку — хлеп, соль i вада. Старыя Трокі Трак. Цюпку елі. Чычалі Швянч. Наеўся цюпкі. Янова Рас. Хлеба накрышаць у салоткую ваду, хто мурцоўка, а хто цюпка скажыць. Вузла Мядз. Еслі у малако хлеба нарэжам i ядзём — то цюпка. Цюпкі пад'еў — хоць не ўежна, але ўлежна, калі на лёгкай рабоце. Малі Астр.; параўн. польск. ciupka тж'. ЦКУПКІ мн. Тое ж, што i ц юмк і. Даўней вывяжаш цюпкі ў хаці хадзіць. Парэчча Гродз. Дзецям рабілі цюпкі шарсцяныя, усяляк абуваліся i зімою, i летам. Мсцібава Ваўк.; параўн. літ. čepkes тж'. ЦЮ 'ПЦІЦЦА незак. 1. Тое ж, што i ц ю п а ць 2. Чалавек цюпціўся, як нежывы. Мсцібава Ваўк. 2. перан. Імкнуцца да цяпла, укрывацца цёплым. Як пагода кепская, цюпціцца чалавек у цёплае месцо, каб на печ, каб пад пярыну. Мсцібава Ваўк.; параўн. літ. čiupa 'той, хто марудны'. ЦКУПЬІ мн. Toe ж, што i ц юмк і. Цюпы былі робленыя з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падеў
12 👁
 ◀  / 565  ▶