Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ЦЫРСУП м. Сіроп. I цыроп прывозілі — цэлую бочку. Дзераўное Стаўб. ЦЫ'РТА ж. заал. Падуст. Цырта — рыба белая, як плотка, але таўшчэйшая за плотку. Збляны Лід. Свінькі ілі цырта яе называюць, белая такая рыбка, на свінку пахожа. Дакудава Лід. Цырта — светлая рыба, пры нэрасце віт мяняя, яна кашлявая, касцей многа, да засолкі добра, да варкі — не вельмі. Выкладаюць з камяня тройконцік, туды ідзе цырта на нэраст — наследия рыба. Быстрыца Астр. ЦЫ РУ'БАЛКІ мн., ЦЫРУ'БАЛКА ж. 1. Тое ж, щто i ц а пл я к i 1. Сягоння цырубалкі замярзаюць. Цырубалку есць — кашаль заб'е. Рыбчына Віл. Было цёпла, а цяпер мароз — аж цырубалкі пасталі. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Ножка ліста. Пучкі кляновых лісцяў звяжыш за цырубалкі i дзержыш. Мішневічы Шум. 3. Toe ж, што i ц ыб у л ё. Пасячы драбней цырубалкі свінямі Вецярэвічы Пух. 4. Цвёрдыя часткі пер'я. Цырубалкі — ад пёраў крылаў i з хваста. Лапічы Асіп. 5. Засохлы гной на поўсці ў жывёлы. Цырубалкі вісяць у авечак, як у хляве гразна. Кураполле Паст. 6. перан. у знач. прысл. цырубалкамі. Струменем, цурком. Слёзы цырубалкамі льюцца. Лоск Валож. ЦЫТВО'Р м. мед. Цытвора. Піжма, як у аптэках — цытвор. Старыя Трокі Трак. Даўней у місачку набярэ рашчыну i цытвору туды ■— дзеці хлябаюць, i рабакі атходзяць. Гемзы Шальч. Цытвор i піжма — памоцны ад рабакоў. Плябанцы Ашм. ЦЬГУКАЦЬ незак. Ціўкаць. Цыпляты цыўкаюць. Янова Рас. ЦЫ'ХАЦЬ незак. Тое ж, што i ц ы ў к а ц ь. Цыхаіць цыплёнак. Калі цыпляты будуць цыхаць, яна іх хватаіць. Дзёрнавічы В.-Дзв. ЦЬГЦАЛІ мн. Тое ж, што i ц а п л я к і 2. Лісна В.-Дзв.; параўн. польск'. cycele, яўрэйскае Zizath тж'. ЦЫ'ЦКА ж. 1. Грудзі. Цыцкі даць дзяцёнку? Мачаск Бярэз. Дзіця цыцкі не cce. Вецярэвічы Пух. Дзіця тры гады цыцку ccaла. Лоск Валож. Цыцку трэба дзіцяці даваць. Збляны Лід. 2. Caсок у самак жывёлы. Цыцкі ў каровы мыют. Лука Гайн. Цыцкі у каровы як паколюцца, то натта б'ецца. Кіралі Шчуч. Цыцкі пакало ліс я ў каровы. Пацаўшчына Дзятл. Цыцка ў каровы забалела. Дакудава Лід. У каровы чатыры цыцкі, a ў свіні — дванасце цыцок. Грыкені Вільн. Свіня ня можа даць цыцкі, бо кусаецца парасё — кла такія ў парасят. Парэчча Гродз. 3. перан. Бакавая выпукласць на буханцы сыраватага хлеба. Чарана не нагрэлася — цыцка атходзіць ад хлеба. Кузьмічы Люб. О Жаба ц ы ц к і дасць — пра марудную i доўгую працу, калі яна зацягваецца. Столькі трары, што полю, полю — i конца німа, скора жаба цыцкі дасць. Вялікія Аўцюкі Калінк. ЦЫЦЬГКАЦЬ незак. Стракатаць. Дазёльчыкі на лонцы цыцыкаюць. Жыдзевічы Іўеў. # ЦЬМА I ж. 1. Тое ж, што i ц е м н а т а 1. Вялікія Баяры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецца, забе, перя, цырўбалкамі
7 👁
 ◀  / 565  ▶