Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
Шчуч. 2. перан. Процьма, вельмі многа. Цьма людзей сабралася. На дварэ камароў цьма;напалі камарьцяк цьма. Вострава Маст. Цьма мошак. Мсцібава Ваўк., Завельцы Астр. З 'яжджалася цьма народу на Яна. Месянцы Брасл. Як шмат чаго-небудзь, то кажуць цьма. Вялікія Баяры Шчуч. 0 Цьма цьмушчая— вельмІ многа. Сколькі галубоў! — То цьма цьмушчая. Альхоўка Навагр. Даўней мух — цьма цьмушчая, ані рот разявіць. Кураполле Паст. Цьма цьмушчая народу! Лоск Валож. ЦЬМА II ж. заал. Соўка. Цьма — начни матыль. Заляцела цьма праз вакно. Мсцібава Ваўк. ЦЬМЕЦЬ незак. Няярка гарэць. Лямпа цьмець. Номікі Бабіц. ЦЬМЯ'НА прысл. 1. Няярка, без полымя. Дроби цьмяна гараць, ня хочуць гарэць. Кдралі Шчуч. 2. Цёмна, змрочна. Слопца не свеціць, цьмяна ў хаця. Лоск Валож. ЦЬМЯ'НЫ прим. 1. Чарнявы. ён цьмяны з ліца, від яга. Альхоўцы Лях. 2. Не чыста вымыты, з налётам. Цьмяныя стаканы, нада содай вымыць. Рудня Астравітая Чэрв. ЦЬНУЦЬ. зак. Укусіць. Сабака цьнець індыка. Рагулішкі Даўг. ЦЭБ выкл. Выгук, якім падганяюць i запыняюць вала. «Цэбцэб!» — Так астанаўлівалі вала. Азяраны Раг. ЦЭ'БАР, ЦЭ'БЭР, ЦЭ'БЕР м. Цэбар. Цэбар з двумя вушкамі; у цэбри i вади карові паставіш, i бялізну памочыш. Кіралі Шчуч. Як цэбар, кубял быў, адзежу клалі. Саланое Віл. Сало кладуць у цэбар. Міратычы Карэл. У цэбры, у кадушцы ці ў кубе льцы раней сала трымалі. Пацаўшчына Дзятл. У цэбар мачылі бялізну, у жлукту яе складалі..Мачаск Бярэз. Сало складалі ў кадлубочок чы ў цэбэр, Лука Нараўк. Цэбер коровам, волом есці выносілі. Малыя Аўцюкі Калінк. Цэбры рабілі. Судэрва Вільн. Цэбры былі з вушамі; паілі кароў з цэбраў. Едлавічы Брасл. Цабры з клёпак рабілі. Рудня Астравітая Чэрв. Цабрэ, кублікі рабілі з клепак. Кузьмічы Люб. Нарабіў многа цаброў. Лоск Валож. ЦЭБО' выкл. Toe ж, што i цэ б. Цэбо! Паехалі, пашоў! Азяраны Раг. ЦЭБЭ'РАК гл. ЦАБЭ'РАК ЦЭ'ВАЧКА ж. памянш. да ц э ў к а I. Цэвачка нітак. Мачаск Бярэз. Ц ЭТ А Ц Ь незак. ф Ледзь, чуць цэгаць — пъд$ъ жыць, дыхаць. ён i сам ледзь цэгая. Стары Свержань Стаўб. Ен сам чуць цэгая. Нізок Уздз. ЦЭІГЛА ж. 1. Цэгла. Цагельны завод быў, рабілі цэглу. Ёллавічы Брасл. Цэгла, адна — цагліна. Рудня Астравітая Чэрэ., Рыбчына Віл. У Забаліне рабілі цэглу. Грыкені Вільн. 3 цэглн печи робяць. Жодзішкі Смарг. A даўнец печы білі з гліны, цэрлы ня было. Магуны Паст. Робяць печ: укладваюць с камень фундамянт, на яго — цэглу. Галынаны Ашм. Цэглаў привёз. Старыя Трокі Трак. 2. Адна цагліна. Зробіць муляр печ, a зба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

цабэрак, цьмўшчая, цэбэрак
15 👁
 ◀  / 565  ▶