Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
Цугнуў да міне сабака. Цугнула да міне курыца. Вялікія Баяры Шчуч. ЦУД, ЦУТ м. i ж., ЦУ'ДЫ мн. 1. Дзіўнае незвычайнае здарэнне, праява, падзея. Ці ня цуд я відзіў? Руднікі Шальч. Я сама дазнала цуду. Солы Смарг. Нейкі цуд у вёсцы — трусоў naкралі. Магуны Паст. Цут сатварыўся— кактус зацвіў! Забылася Лёняй [Лёні] пахваліцца, што кактус квітніць. Ёдлавічы Брасл. Я не скажу, які там цут быў. Кіралі Шчуч. Вялікі цут быў. Мярэцкія Глыб. Цут якая! Гемзы Шальч. 2. Смешна, смех, пацеха. Відзеў я цуды — бабы біліся, вот цуды дык цуды! Гемзы Шальч. 3. Гераізм. Ен цуду паказаў: стаяў пад куляй. Ёдупка Шальч.; параўн. польск. cud тж'. ЦУ'ДА ж. 1. Тое ж, што i ц уд 1. Якая цуда зрабілася! ё д лавічы Брасл. 2. Дзіва, дзіўна. У Мінску знаяць аб Ністанішкі— цуда! Ністанішкі Смарг. Цуда з гэтага дзіця! Стральцы Шальч. ЦУДАВА'ЦЦА, ЦУДУВА'ЦЦА незак. 1. Дзівавацца, пацяшацца. Як пойдзем гуляць, увесь народ цудуецца. Валеўка Навагр. 2. перан. экспр. Займацца, траціць час на догляд, вазіцца. Ой, я ня буду цудувацца з курыцай! Нашто я цуду юс я с каровай?! Дзёрнавічы В.-Дзв. ЦУДАВА'ЦЬ незак. Дзівачыць, сваволіць, гарэзаваць. Што яны там цудуюць? Альхоўка Навагр. ЦУК м. Цюк. У цукі вяжаць сена. Кураполле Паст. ЦУДЭФЫ толькі мн. Тое ж, што i ц уд 2. Там проста цудэрбу/Давельцы Астр. ЦУКАВА'ЦЬ незак. Тое ж, што i ц к а в аць. Цукуй, цукуй, а сабака ня брэша. Кузьмічы Люб. ЦУКАРНГЦА ж. Пасудзіна, у якой трымаюць цукар. Цукар у цукарніцы. Баброўнікі Гарад.; параўн. польск. cukiernica тж'. ЦУ'КЕР, ЦУ'КАР, ЦУ'ГАР м. Цукар. Цукер i сахар зовіць. Ёдлавічы Брасл. Даўней цукер галоўкамі прадавалі. Малахоўцы Бар. Цукер быў сінявы. Жылі Іўеў. Цукер рассыпной — мотка. Калясное Міхал. Бярэця цукер! Магуны Паст. Цукер мокры — у шкапіку хлеп ляжаў. Дакудава Лід. Цукар даўней казалі, цяпер — сахар. Мярэцкія Глыб. А цукар на свае воны відзіла. Груздава Паст. Цукар бяры! Рыбчына Віл. 3 цукрам чай піла, цукар купляла. Рудня Астравітая Чэрв. Даўней шкада цукру было. Мсцібава Ваўк. Накуплююць цяпер цукру. Палицкішкі Воран. Хлеб с цукрам люблю есці. Солы Смарг. Чатыры кілё цукру достану, на месяц хваціць. Баброўнікі Гарад. Раней цуfap, а цяпер сахар кауць [кажуць]. Пасека Ст.-Дар.; параун. польск. cukier тж'. ЦУКЕФАК м ЦУКЕФКА ж. Цукерка. Цукерак з'еў. Альхоўцы Лях. Такому пацаневі даваць цукерка! Смаляніца Пруж. Цукеркі купляем, калбасу. Цукерак нам купілі, я не ем цукерак, Гальшаны Ашм. Ен пільны цукярок. Стральцы Гродз. V У мэне шэсць нэвесточок — шэсць цукерок: насмокчуса, а як по кулаку, то согнуса. Хатынічы Ганц.; параўн. польск. cukierek 'тж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

палйцкішкі, рб^/давельцы, цугар, цудавацца, цудаваць, цудэрбуідавельцы, цукаваць
6 👁
 ◀  / 565  ▶