Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
Пузыры Мядз. Цёнгля наказаваюць нам, каб мы прыехалі. Саланое Віл. Цёнгля гэта гаворка. Малькуны Ігн. Цёнгля гукаіць да мяне. Мярэцкія Глыб. Цёнгля ён кволіцца, што ён хворы. Альхоўцы Лях. Цёнгля німа пагоды — i травіна не будзя расці, не толькі агурок. Вялікія Нястанавічы Лаг. На табурэтцы мы цёнгля сядзелі. Крэва Смарг. Летам цёнгля сонца ў нашы вокны свеціць. Лоск Валож. У нас ключка цёнгля была, мяшалі ключкай. Парэчча Гродз. Цёнгля гэдак было. Гемзы Шальч. Цёнгля ні зладзяць з нявесткай. Жыдзевічы Іўеў. Цёнгля ходзіць на работу. Жодзішкі Смарг. Цёнгля бываў у іх. Рудня Чэрв. Цёнгле прыягджае ў госці да нас. Галубы Мает. Цёнгле робіць: топіць у печы, доіць каровы. Дзяніскавічы Ганц.; параўн. польск. ciqgle тж'. ЦЁНГЛЯЧЫ прысл. Toe ж, што i ц ё н г л я. Трэба, кап мыла цёнглячы. Міратычы Карэл. ЦЁНЖА гл. ЦЕ'НЖА Ц ё НЛЯ прысл. Toe ж,- што i ц ё н г л я. Мы цёнля мачылі валнянкі. Мама цёнля казала, што там хоць што здацца. Вузла Мядз. ЦЁПКАЦЬ незак. Матычыць. Будзе ў гародзе што цёпкацъ. Альхоўцы Лях. ЦЁПЛА, ЦЁПЛО прысл. Цёпла (у хаце, на дварэ). Мы ходзім, нам цёпла, а вы ўстылі. Збляны Лід. Сядзеце, не крычэце, вам цёрла! Навасёлкі Лід. Як цёпло, мы ходзім праз тую дзвер. Цёпло— на Світазь захацелосё. Валеўка Навагр. ЦЁПЛАТА прысл. Тое ж, што i ц ё п л а. Еслі пара хароша i цёплата — есць брусніка. Месянцы Брасл. ЦЁПЛЫ прым. 1. Пагодлівы. Той рок была цёпла весна. Мсцібава Ваўк. Сонейко, цёплая вясна. Кузьмічы Люб. Цёплы дзень выдаўса. Парэчча Гродз. 2. Добра ацеплены. У нас цёплая хата была. Рыбчына Віл. 3. Які добра ахоўвае ад холаду. Цёплы свэдар вывязала. Вострава Мает, ф Цёплыя крылушкі мець— быць маладым, здаровым; жыць у добрых эканамічных умовах. Moi крылушкі былі цёплыя, то грэліса сыны i дочкі, а під крылушкамі цяпла нет — i дзеток коло мэнэ нет. Хатынічы Ганц. ЦЕРКА ж. Тое ж, што i ц е р э л ь н і ц а. Цёрка — баба, што лён трэ. Набіраюць цёркаў — па баб восем. Кдралі Шчуч. ЦЕРЛІЦА, ЦЕФ ЛІЦА ж. Тое ж, што i ц ё р л а. Цёрліца — такая міска. Мярэцкія Глыб. Цёрліца, дзе труць з калапенъ смятану. Беразіно Докш. У цёрліцы мак цёрлі. Магуны Паст. У цёрліцы мак труць. Быстрыца Астр. Была цёрліца, мак цёрлі. Hiстанішкі Смарг. Цёрліца з ручкай, у ёй масла білі: смятану атагравалі, злівилі сываратку, а густую смятану мяшалі лапатачкай абы лышкай — i зробіцца масла. Даўней боік не зналі. Калапні цёрлі ў цёрліцы. Рыбчына Віл. Пякуць банку ў цёрліцы. Вялікія Нястанавічы Лаг. Цёрліцы былі, мак цёрлі. Малі Астр. У цёрліцы атагравалі смятану i масла рабілі. Былі цёрліцы гліняныя, мак цёрлі. Вузла Мядз., Солы Смарг. Церліца была, ка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

злівйлі, ценжа
8 👁
 ◀  / 565  ▶