тая Чэрв. 2. Прымацаваная жэрдка для вешания адзення. Цапок — жэрдка ў лазні. Вялікія Нястанавічы Лаг. ЦАПЬГ толькі мн. Тое ж, што i ц а п к i 1. У асеці цапы былі i ставілі снапы: рат хлеба i жордачку перакладзём. Валынцы В.-Дзв. У ёуні цапы i жэрдачкі. Мярэцкія Глыб. ЦАР м. Тытул манарха ў дарэвалюцыйнай Pacii. У выразах: За царам, пры царэві — у часы царызму. За царам дзядуня служыў дваццаць пяцъ гадоў у солдатах, а як царыца радзіла сына, то пяць гадоў знялі. Солы Смарг. За царам я здала экзамен. Дзераўное Стаўб. Як за царам мы жылі. За царам тут кухня стаяла. Латыгаль Віл. Г эта было пры царэві. Вялікі Краснік Пруж. Жылі пры царох, пры каралёх. Ністанішкі Смарг. ЦАРАВА'ЦЬ гл. ЦЫРАВА'ЦЬ ЦАРА'ПАЦЬ незак. Драпаць, драдь. Як добра выб'еш кроены [аснову], то не царапаіць бёрда, а так бёрда царапаіць. Завел ьцы Астр. ' ЦАРА'ПНУЦЬ зак. Драпнуць, зачапіць, закрануць. Як апарацыю рабілі, нейкую жылку царапнулі — стала балець. Дэгшні Шальч. ЦАРКВА' гл. ЦЭФКАВА ЦАРКЕ'УНЫ, ЦАРКО'УНЫ прым. Які адносіцца да царквы. Ен быў стораш царкеўны. Лоск Валож. Была школа царкоўная Ахрэмаўць! Брасл. ЦАФСКДЯ КУАДРЫ мн. бат. Палявы хвошч. Крэвені Даўг. ЦА'РСТВА н. Краіна, рэспубліка, дзяржава; цёплыя краіны. Кап па гаду пажыць у кожным царстве: у Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, у Афрыцы, у чорных людзей, i каб гаварыць умеў усюдьц во добра было п. Латыгаль Віл. 0 Царства нябеснае — неба, рай. Дай бох ей царства нябеснае! Кураполле Паст. ЦАРЬГЗМА. У выразе: За царызмаю — у час царызму. За царызмаю я ў войску, быў, цяперачы цяшка ўспомніць, як там было. Малахоўцы Бар.; гл. дар. ЦАРЬГК м. буд. Вільчык. Царык, дзе верх крышы, дзе сходзюцца крышы, дзве доскі закрываюсь царык i канёк называюць. Ухвала Круп. ЦАУЁ' н. 1. Сцябло. Кукуруза паўганяла цаўё роўна з чалавекам. Кузьмічы Люб. 2. Тое ж, што i ц а в і н а 2. Цаўё зламалася ў рыдлёўцы. Ёдлавічы Брасл. Цаўё зрабі ў лапату новое! Беразіно Докш. Цаўё — ручка лапаты. Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл. Цаўё ў етага нажа. Мельнікі Лудз. ЦА'УНІК зб. м. Каліўе, націна. Цаўнік картофельны pacцець. Ісерна Слуц. ЦА'ХАЦЬ незак. Ляскаць. Воўк зубамі цахая. Гемзы Шальч. ЦА'ХЛІЦЬ незак. Ціўкаць. Цахляць пыляняты, есці хочу ць. Рудня Астравітая Чэрв. ЦАХО'УКА ж. Кляймо. Цахоўка — такі малаток, былі выбіты буквы. Цахоўкай i нумаратарам білі na пне. Як няма ца
Дадатковыя словы
выбеш, цараваць, царапаць, царапнуць, царкеуны, царкоуны, цаунік, цахаць, цахліць, цахоука, цыраваць
6 👁