Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ЦА'ДЖАИЫ дзеепрым. Цэджаны. Малако не цаджана. Малы я Аўцюкі Калінк. ЦАДЗГЛАК м. Цадзілка. Шукаю цадзілак, малако трэба працадзіць. Малахоўцы Бар. Цадзілак з мэрлі зрабіла ў чатыры столкі. Дакудава Лід. Цадзілак з мэрлі малако цэдзім. Кіралі Шчуч. Павесь цадзілак, хай высахня! Вялікія Баяры Шчуч. Калісь былі гушчэйшыя цадзілкі. Баброўнікі Гарад. ЦАДЗГЛКА ж. i н. Тое ж, што i ц а д з i л а к. Цэдзім млека праз цадзілку. Старыя Трокі Трак. ЦадзІлку з мэрлі рабілі. Солы Смарг. Пашыла цадзілку. Лайпушкі Ігн. 3 простага дзелалі палатна: апстрыжэць, абрубіць — i цадзілка, яна зажаўцеіць. Рагуліііікі Даўг. Вазьмі дроў, кіпяці цадзілку! Валынцы В.-Дзв. Цадзілка млека цадзіць. Гемзы Шальч. Цадзілка poбяць з марлі ў шэсць столак. Ракаўскія Швянч. Цэдзім млека праз цадзілка. Магуны Паст. Прас цадзілка цэдзяць малако. Вялікія Нястанавічы Лаг. ЦАДЗГЦЬ незак. 1. ТІрапускаць праз што-н. для ачысткі. Праз цадзілку малако цэдзім. Буды В.-Дзв. Бёрыш мэрлячку i цэдзіш малако. Солы Смарг. Яна цэдзя малако. Лоск Валож. Рабілі аўсяны кісель, цадзілі тры раза. Навасёлкі Лід. Начоўкі былі для мёду, у начоўкі на рэшата цадзілі мёт. Валынды В.Дзв. 3 палацённага даўней адрэжаць кусок i цэдзяць малако. Завельцы Астр. 2. Аддзяляць што-н. ад вадкасці. Ужо картошка будзіць зварана, буду цадзіць. Ністанішкі Смарг. Нада ўжо картофлю цадзіць. Гемзы Шальч. Буду цадзіць ужо картошку — ужо зварылася. Кудзялянцы Шальч. Цаджу грыбы, зліваю eaдой с соляй. Солы Смарг. ЦАДО'ВЫ прым. кулін. Прыгатаваны з цэду. Цадовыя бліны пяклі. Ахрэмаўцы Брасл. ЦАЛ м. Цаліна. Цал, дзе пожня была, a цяпер сеюць. Мачаск Бярэз. ЦАЛАВА'ЦЦА незак. перан. Ласкава абыходзіцца, няньчыцца. Ня буду з ей цалаеацца, няхай сама займаецца! Рыбчына Віл. V Цалуючыся век не пражывеш. Валынцы В.-Дзв. ЦА'ЛАСЦЬ ж. Цэласць. Тут у цаласці пакінулі гаспадарку сваю: куры, гусі, свіня. Альхоўка Навагр.; параўн. польск. calo ść тж'. ЦАЛЁВЫ прым. Роўны даўжыні адной цалі. Цалёвыя найцянейшыя дошкі, a двацалёвыя — грубыя. Завельцы Астр. Тут трэба ўбіць цвек цалёвы. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. calowy тж'. ЦАЛІ'К м. 1. Тое ж, што i цал. Там жа цалік, ты не ўварэш. Беразіно Докш. Ужо пагорана, няма цаліка. Альхоўка Навагр. 2. Неўзаранае поле. Гарох, боп i лубін сеюць па цаліку. Па цаліку сей! Саланое Віл. 3. Агрэх. Калі плуг не захваця І не пераверня зямлю, тое месца называюць цалік. Ухвала Круп. Цалік пакінуў — плуг адскочыў, не ўзяў, не перавярнуў. Пацаўшчына Дзятл. Многа цаліку пакідаў i скажуць — многа агрэхаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

цаджаиы, цалавацца, цаласць
4 👁
 ◀  / 565  ▶