Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ц ЦАБАЛКА' ж. Сцябло травяністых раслін. Яжджар расце кустом, асака, тоўстая цабалка, ліст, як на асаке, толькі tuapor кі' Мішневічы Шум. ЦАБЛУ'К м. рыб. Вобад у рыбалоўнай снасці. V Вымак, бы цаблук, мокры, бы цаблук, вымак, што цаблук. Выдзюжыў дошч — вымак, бы цаблук. Выдзюжыў дошч мяне, як ішла картоплю капаць — мокрая, бы цаблукі. Дзяніскавічы Ганц.; гл. к а б л у к. ЦАБУ'ЛЬКА ж. памянш. да ца бу ля. Ідзі цабулькі атшчыпФі, укропу! Валынцы В.-Дзв. ЦАБУ'ЛЯ ж. Цыбуля. Цабуля яшчэ зялёная. Лісна В.-Дзв. ЦАБЭ'РАК, ЦЭБЭ'РАК м. Невялікі цэбар. У цабэрак маленькі памыі злівалі. Дакудава Лід. С цабэрка кароваў паілі. Ракаўскія Швянч. Цабэрак как не рассохся! Ністанішкі Смарг. Цабэрак такі быў, завязавалі пасцілку ці трапку, eap лілі\ на попел — луг рабілі. Вузла Мядз. Ойцец цэбэрка зрабіў. Баброўнікі Гарад. ЦАВІНА' ж. 1. Сцябліна. На картоплях, на памідорах цаві* на здаравенна. Ня відна i цавіны ў тым зеллі. Кузьмічы Люб. 2. перан. Ручка, чаранок. Цавіна ў етага нажа. Мельнікі Лудз. ЦАГА'Н м. Чыгун, гаршчок. Ідзі пастаў гэты цаган! Рыбчына Віл. Вашчыны ложаць у цаган i кіпяцяць трыццаць мінут, тады ў торбачку ўліваецца, сцякае. Саланое Віл. Пырсня вады ў цаган. Бакшты Іўеў. У яго i цаган чысты, i варэнне зварыць. Пацаўшчына Дзятл. Тры цаганы звару бульбы, i ўсё разойдзяцца. Асавец Віл. Хвашчом бяз ёлачкі добра цаганы чысціць. Быстрыца Астр. Куды палезла ў цаганы! Альхоўка Навагр.; гл. с а г ан (з тур., крым-тат. sahan блюда'. Фаем. III, 543). ЦАТАНО'ЧАК м. памянш. да цаган. Цаган — вялікі, а цаtanonaK — малы. Рыбчына Віл. ЦАГАНЫ' толькі мн. устар. Тры калочкі, на якіх падвешвалі калыску на полі ў час жніва. Даўней бралі цаганы — тры палкі — i вешалі люльку на цаганы. Ухвала Круп. ЦАГА'НЬЧЫК м. Toe ж, што i ц а г а н очак. У цаганьчыку каву варылі. Пацаўшчына Дзятл. ЦАГЕ'ЛАК м. памянш. да ца г лі на. Цагелак брыкету. Брыкет робяць на фасон цагелак. Гемзы Шальч.; параўн. польск. cegiełka тж'. ЦАГЕ'ЛЬНЯ ж. Прадпрыемства, дзе вырабляюць цэглу. Была цагельня, там рабілі цэглу. Рыбчына Віл. ЦАГЛГНА ж. Асобная адзінка цэглы. Адна цагліна ўпала. Беразіно Докш. ЦАГЛІ'НКА ж. памянш. Драбок, кавалачак. Цаглінка цукру. Номікі Бабіц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

цабулька, цатаночак, цэбэрак
9 👁
 ◀  / 565  ▶