Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
жыт так хутко. Смаляніца Пруж. Хутко родыцця дытэна. Дзмітравічы Кам. ХУТЫРНА'Я ЗЯМЛЯ' ж. Зямля, падзеленая на ўчасткі, Зямля была палосная, патом хутырная зямля. Мельнікі Лудз. ХУТЭ'РКА ж. памяти. Футра. Катора хутэрка павалочаная сукном, звалі павалаканка. Груздава Паст. ХУ'ХАЦЬ незак. Цяжка дыхаць. Хухаіць ходзячы. Груздава Паст. ХУХВА'ЙКА гл. ФУФА'ЙКА ХУХРА'К м. 1. Кныр. Хухрак прыбех да свіні. Кураполле Паст. 2. перан. зневаж. Стары чалавек. Хухрак ён: худзенькі, старанькі, як карчок. Кураполле Паст. ХУЦЬ, ХУЧ гл. ХОЦЬ ХУЧЭ'Й, ХУЧЫ'Й прысл. выш. Хутчэй. Хучэй ідзі! Крынкі Крын. Дождатіса бы хучый сынка. Служыт ешчы ў арміі. Лукомір Бярэз. ХУ'ШЧЫ, ХУ'Ш ЧІЙ, ХУ'ШШЫ прым. выш. Горшы. Есць зярно хушчае, з гірсіцай, первае — даляко ляціць, a з гірсіцай бліска. Дзёрнавічьі В.-Дзв. Сыстра хушча ei. Дзмітравічы Кам. Хушшая зямля аўсом засявалася, дзе ўнавожана—- рож, ячмень. Месянцы Брасл. ХУШ Ш О' I прысл. Toe ж, што i х у ж э й. Сянне яму хушшо, чым учора. Мачаск Бярэз. ХУШ ШО' II у знач. назоўніка. Горшае. Усё, што хушшо, дзецям дае, злыдня! Мачаск Бярэз. ХЦГВІЦЦА незак. Квапіцца. Яны хцівіліся, каб узяць боляй. Кудзялянцы Шальч. ХЦГВЫ прым. Сквапны. Ен хцівы быў: грошы у падушачку лажыў. Кудзялянцы Шальч.; параўн. польск. chciwy тж'. ХЬГБА гл. ХІ'БА ХЫ РЭ'ЦЬ незак. Чахнуць. Хырэе, хырэе — да не ўмірае. Галубы Маст. ХЫ 'Ш НЫ прым. Драпежны. Анагда бывая судак перы мая, хышная рыба. Быстрыца Астр. ХЭНЬЦЬ ж. Жаданне, ахвота. Што за хэньць выпіць?! Малі Астр. Хэньць у бабы ест да квятаў: i саджу, i паліваю. Гемзы Шальч. Бяс хэньці пайшоў ён на гэта гуляние. Завельцы Астр.; параўн. польск. c/ipc тж'. ХЭ'УРА ж. груб. 1. Кампанія, трупа.Ш я адзін, нас хэўра была, i паехалі перад царскай вайной у Францыю. Ракаўскія Швянч. У іх такая хэўра, што не разбіць. Кадьнішкі Шальч. 2. Сябры. Чалавек у яе лецех — гэта не яе хэўра. Вецярэвічы Пух. Ён мае хэўру сваю. Дэгшні Шальч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cіipc, рэць, фуфайка, хухаць, хухвайка, хушчы, хушшы, хэура, хіба
5 👁
 ◀  / 565  ▶