Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
бусціць капусту. Мыто Лід. 2. Бразгатаць. Ужо храбусціць галерка, пабілі. Вялікія Баяры Шчуч. 3. Скрэбці. Як я захворыэв па грыпу, то ў мэнэ в сэрэдзіні штосъ так храбустіело. Курашэва Чыж. ХРАК м. Кныр. Загудзела свіня: нада к храку вясці. Пасіене Лудз. ХРА'КІ, ХРЭ'КІ толькі мн. мед. Флегма. Хракі мяне задавяць! Граўжышкі Ашм. Хракі ідуць з лёхкаго, a ў мяне — з га~ ливу(ы). Кузьмічы Люб. Збіраюцца ў грудзе хрэкі ўсе i ў грудзях хракаціць. Кіралі Шчуч* ХРАКАЦЕ'ЦЬ незак. безас. Хрыпець. Стала хракацець у грудзях. ён умрэ, калі яму ўжо на грудзях хракаціць. Кіралі Шчуч. ХРА'КАЦЬ незак. 1. мед. Хрыпець. Ён [хворы бацька] хракаў яшчэ. Гальшаны Ашм. 2. Пляваць. Хракала недзе на яе, аткрые акно i хракае. Гальшаны Ашм. ХРАМА'ЦЬ незак. Кульгаць. Шакальком пусціла у курыцу — цяпер храмая. Малі Астр. ХРАМЕ'ННЕ н. Кульгавасць. Яков хранение ў каго. Ухвала Круп. ХРА'МЛЯНЫ прым. Скалечаны, укарочаны (пра нагу). Нага ў брыгадзіра храмляна. Ухвала Круп. ХРАМО'ВЫ прым. Хромавы. Храмова скура. Номікі Бабіц. Хазяін, у вас ёсць храмовыя сапагі? Дай мне! Завельцы Астр. Храмовыя боты Ьастаў. Ністанішкі Смарг. Чаравікі храмовыя былі, на ўборы. Магуны Паст. ХРАМУ'ЛЬКА ж. памянш. Крываножка. У яе нага нахрамлівала — храмулька яна. Кудзялянцы Шальч. ХРАМЫ' прым. Крывы, кульгавы. Храмы дзет, клегая, яму нага баліць, клыгаючы ідзе. Рудня Астравітая Чэрв. Храмы, ніўдалы, а жонку добрую ўзяў. Беразіно Докш. Храмы чалавек, нага баліць. Завельцы Астр. Ат трох гот храмая дзевачка. Малькуны 1гн. Храмы [хлопчык], так i нарадзіўся. Рыбчына Віл. V Ты — такая, я — такой, ты — храмая, я — сляпой. Гемзы Шальч.; параўн. руск. хромой тж'. ХРАНГЦЦА незак. Захоўвацца. У свірні хлеп храніўся. Пераброддзе Міёр. ХРАНГЦЬ незак. 1. Хаваць. Храніў патроны ў скрыні ад немцаў. Гальшаны Ашм. Баба храніла парцізанку раненую за печкай. Еслі б так вот храніла лётчыка— вьідалі б паліцаі. Мішневічы Шум. 2. Гадаваць, трымаць.£я храніў дзве каровы. Якубава Рас. 3. Захоўваць ад псавання. Мясо натто добро храніць у крапіве, дзе япо ляжыць, муха не пойдзе. Валеўка Навагр. 4. Аберагаць. Сцяпану даверылі храніць гэту кнігу. Пераброддзе Міёр. ХРА'НУЦЬ незак. 0 На нос храня чуць хадзіць. На нос храня, стары с кіёчкам ходзіць, а жаніцца сабіраецца. Вецярэвічы Пух. ХРА'ПА I, ХРЯ'ПА ж. 1. Мыса. Храпы i ў каня, i ў каровы. Магуны Паст. Храпа ў каня i ў каровы. Беразіно Докш. У каня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лйву(ы, хракаць, храмаць, храменне, храмляны, хрануць, хряпа
3 👁
 ◀  / 565  ▶