Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
храпа. Нельзя біць каня па храпе. Кіралі Шчуч. Гадзіна карову за храпу кусаіць. Вецярэвічы Пух. Храпа — у каровы. Грыкені Вільн. Хряпа ў каня. Янова Рас. 2. перан. Твар. Добра гуляя [танцуе], ён так ні брыткі на храпу. Альхоўка Навагр. v ХРА'ПА II, ХРЯ'ПА ж. Зелле. Храпу пайду збіраць свінням. Якубова Рас. Хряпу пабягу збіраць. Янова Рас. ХРА'ПА III ж. Груда, замёрзлая гразь. Подмерзло, храпа гэдака, ні пайсці. Міратычы Карэл. Ішоў па храпы. Вялікія Баяры Шчуч. Храпы пазамярзалі. Малыя Аўцюкі Калінк. По храпі кепско ісці, ніглатка дарога такая. Баброўнікі Гарад. ХРА'ПАНША ж. Тое ж, што I х р а п а III. Храпаніна — як зімою развязе снех, а потым замерзня, ды кажуць храпаніна. Альхоўка Навагр. Храпаніна, нада коней каваць. Малахоўцы Бар. ХРАПА'ТЫ прым. Хрыпаты. Зяць быў храпаты. Валеўка Навагр. ХРАП'Е зб. н. Тое ж, што i х р а п а II. Ноша на плячах, храп'я насілі — бабоўнік. Пасіене Лудз. Занясла ношту храп'я. Рагулішкі Даўг. ХРАПЕ'ЦЬ незак. Храпці. СпІць i храпіць. ён будзе храпець. Ахрэмаўцы Брасл. Мама храпела. Заснуў i стаў храпець! Едлавічы Брасл. Вы не храпіцё, а ён як заснець, храпіць. Завельцы Астр. Як ён храпець! Чычалі Швянч. ХРАТПСТЫ прым. Грудкаваты. Храпістая дарога, як снегу няма, едуць каляінамі ці ідуць, замярзае гразь. Пацаўшчына Дзятл. Храпістая дарога, такія гулы, скаціна не можа прайці. Дакудава Лід. Храпіста дарога, храпа — не пайсці, не паехаць. Кіралі Шчуч. ХРА'ПКА I ж. Ствол качана капусты без лістоў. Капусту пассікалі, адны храпкі засталіся. Мача'ск Бярэз. ХРА'ПКА II ж. У выразе: Мець на штось храпку — медь да чаго-н. ахвоту. Курашэва Чыж. ХРАПСЦГ, ХРАПЦГ, ХРОПТЫ' незак. 1. Тое ж, што i х р ап ё п ь. ён храпе, як спіць. Не храпі ты! Ой, ён будзя храпсці! Лоск Валож. Не буду храпці. Рудня Астравітая Чэрв. Не заснет, ён храпе. Жылі Іўеў. Лё'х i стаў у нос храпці. Кіралі Шчуч. Адзін у адным кутку, а другі — у другім — храпуць, як паравікі. Дэгшні Шальч. Як пичынае храпці, я кіёк пад бок. Вадеўка Навагр. Ці храпіце вы? Я храпу. Гемзы Шальч. Хропэ на ўсю хату, я нэ хропу, ты хропэш. Горек Бяроз. 2. Пырхаць пры набліжэнні небяспекі (пра каня). Коні як стануць храпсці, мы ўскочылі: цю-га, цю-га! — ваўкі задушылі каня i зат вырвалі. Саланое Віл. Той конь храпе. Чаго ён храпе? Кухты Віл., Барок Стаўб. ХРА'ПЫ мн. Ноздры. Храпы ў жывіны i ў чалавека. Парэчча Гродз. Храпы ў каровы, у каня. Быстрыца Астр., Дакудава Лід., Лука Нараўк. Нос, ноздры — гэта храпы i ў каня, І ў каровы. Чуркі Ашм. Конь порскаіць у храпы, аш свішчыць, настаўляіць 21) Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лёх, мачаск, пйчынае, храпанша, храпка, храпя
1 👁
 ◀  / 565  ▶