Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
гос хадзіла на работу. Вузла Мядз. Ходэла по вовну. Дзмітравічы Кам. На шчэдрынец з батлеею ходзілі. Дарава Лях. Нескалъка дней хадзіла купаць дзіцё банка. Слабада Мін. Цэлу зіму хаджу ў школу. Гальшаны Ашм. Дзве зімы хадзіла ў школу. Солы Смарг. Два мальцы ў школу ходзюць. Юркава В.-Дзв. Дзеці яго ходзяць у школу. Пераброддзё Міёр. Некалі я хадзіла да школы. Дэгшні Шальч. 3. Рухацца, крочыць без мэты. Свет гарыць, яна ўсе ходзя i ходзя. Солы Смарг. Ходзіць туды i сюды. Ходзя i ходзя па хаця. Завельцы Астр. 4. Лрымусова працаваць на пана. Мая бабуля хадзіла на прыгон i мой дзет хадзіў на прыгон, два дні ў нядзелю. Ахрэмаўцы Брасл. А дзет паншчызну адбываў, хадзіў. Васілевічы Гродз. Хадзілі некато,рыя на работу ў маёнтак. Літва Лях. 5. Наведваць. Ен да нас ходзя. Лоск Валож. Да іх ніхто ня ходзіць. Пераброддзе Міёр. Я нідзе ні хаджу. Слабада Мін. Часта ў бальніцу ў Жодзішкі ходзя. Завельцы Астр. 6. Заляцацца да каго-н. Да тваей жонкі ходзіць другі. Галцшаны Ашм. 7. Ледзь рухацца. Троха ходзя па хаця. Дэгшні Шальч. 8. Хадзіць марудна. Ходзя, як соныу гаворыш яму, а ён глядзіць, як дурны. Дэгшні Шальч. 9. Рухацца пры дапамозе чаго-н. Ен на кульбах ходзя. Мал i Астр. 10. Насіць які-н. абутак, адзенне. Даўней у лапцях хадзілі. Латыгаль Віл. У хадакох хадзілі, ботаў ня было. Збляны Лід. У клюмпах yci хадзілі. Хадзілі ў дзеравяных выдаўбаных — клёмпы ці гансюкі звалі. Маладыя дзяўчаты хадзілі ў хадакох. Мушчыны ў ботах хадзілі. Завельцы Астр. Пальто свае работы с кужалю ўфарбуя, i так хадзілі. Васілевічы Гродз. Яна хадзіла ў сароццы белай на благавешча. Збляны Лід. 11. Хадзіць без абутку. Калі босыя хадзілі, галодныя — усё бывала. Завельцы Астр. 12. Хадзіць на спажыву. Ваўчыца ходзіць на пажывеня. Старыя Трокі Трак. Ваўкі хадзілі, вочы блішчэлі, як агні. Вузла Мядз. 13. Пасвіцца. Каровы ня ходзюць. Малькуны 1гн. Каровы хадзілі па пожні. Вулька Гродз. Ніхай хіба ходзіць карова там. Парэчча Гродз. 14. перан. Араць. Валы хадзілі ў сасе. Мыто Лід. 15. Поўзаць. Муха ходзя па назе. Малі Астр. 16. Даглядаць. Я не меўшы пчол: трэба ўмець хадзіць каля іх. Дэгшні Шальч. 17. Круціцца (пра камень у жорнах). Камень высока ў жорнах падымаецца, тады ён лёхка ходзіць. Завельцы Астр. 18. Ездзіць (пра сродкі перамяшчэння). Котка хадзіла ў Вільні, пара конікаў. Тэраз ходзяць аўтобусы. Швэды Вільн. Як колы ходзяць, то глубокая калюгавіна. Солы Смарг. 19. Ліць (пра дождж). Кругом хадзіў дош. Вецярэвічы Пух. 20. Плысці (пра рыбу). Рыба ходзіць, у вока нашла, а там матня — мех такі, як зойдзя, то ня выйдзя. Рыба ходзіць на нізе. Сіляўка поверху ходзіць, яна саўсем худая. Збляны Лід. Ліпёнь па быстраводам ходзіць. Быстрыца Ас;тр. 21. Хвалявацца. Волначкі ходзяць па вадзе, як дуня вецер. Кузьмічы Люб. 22. Мяняць русла (пра рэчку). Рэкі хадзілі i аставілі возера ў вёсцы i называюць зазавань. Рыбчына Віл. 23. Пульсаваць (пра кроў). Не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 565  ▶