Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
масла ў ей дзяржалі. Магуны Паст. Кубял i фаску с клёпак рабілі, у больших фасках квасілі буракі, у невялікіх било масла. Старый Трокі Трак. У фаскі мёт налівалі. Солы Смарг. На фасца ляжыць дуст. Альхоўка Навагр.; параун. польск. faska тж'. ФАСО'ВАТІ незак. Пасаваць. Tue чэрэвікі тобіе фасуют, можэш купіті. Курашэва Чыж. ФАСО'ЛА гл. ФАСО'ЛЯ ФАСО'ЛЬ ж. бат. Фасоля. Фасоль я позна садзіла. Завельцы Астр.; параўн. польск. fasola тж'; гл. п а c 6 л ь. ФАСО'ЛЬНІК м. Сцяблы i лісце фасолі. Фасольнік у хлеў кінуў, ён цвёрды, як дрот. Гемзы Шальч. ФАСО'ЛЬНІШ ЧА зб. н. Toe ж, што i ф а с о л ь н і к. Фасоль сеім, фасольнішча сушим, падсцілаім, не хочыт скот есці. Пасіене Лудз. ФАСО'ЛЯ, Ф АСО'ЛА-яйс. Toe ж, што i ф а с о л ь. Фасолю c панцаком гатавалі. Васілевічы Гродз.Фасолю лушчуць рукамі. Дзёрнавічы В.-Дзв. Фасоляў наварила. Магуны Паст. Фасола ў супя. Солы Смарг.; гл. п а с 6 л я. ФАСО'Н м. перан. 1. Знешні выгляд (вырабу). Сукно нігды не цераець фасон. Малькуны Ігн. 2. Падобнасць да каго-н. Гуж [вуж] на фасоне гадзіны. Гемзы Шальч. ФА'СТКА ж. Toe ж, што ф a c. Фастка з дзвема ручкамі. Жодзішкі Смарг. ФАСТРЫ'ГА ж. Шво вялікімі шыўкамі. Фастрыга рэткая, густа яе не шыюць, зратка. Завельцы Астр. Ты фастрыгу нафастрыгуй, a тады шЬш. Магуны Паст.; параўн. польск. fastryga тж'. ФАСТРЫГАВА'ЦЬ незак. Фастрыгаваць. Фастригуюць перш, як шыяць. Завельцы Астр. Фастригуе, а тады шыя. Быстрыца Астр. Трэба фастрыгаваць, так ні пашыяш. Жодзішкі Смарг. Фастрыгу фастрыгуюць, так добро шыць. Стральцы Гродз. Трэба фастрыгаваць, раўней ушыяцца. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. fastrygomać тж'. ч ФАТА7 ж. Вэлюм. У нас не ў фаце вянчаліся, а ў колцах, зробленых з лентаў. Мельканавічы Слон. Фату куплялі, як ішлі замуш. Падгаі Мін.; запазычана з тур. futa, fota 'фартух, паласатая тканіна\ ФАТАГРА'ФЧЫК, ФАТАГРА'ФШЧЫК, ФАТАГРА'УШЧЫК м. Фатограф. Паедзям сёна да фатаграфчыка. Кдралі Шчуч. Фатаграфшчык фатаграфуя. Завельцы Астр. Трэба ісці да фатаграўшчыка зняцца. Гемзы Шальч. ФАТЫТА ж. Клопат, турбота. Шкода фатыП. Ністанішкі Смарг.; параўн. польск. fatyga тж'. ФАТЫГАВА'ЦЦА незак. Клапаціцца, турбавацца. Не фатыгуйцеся, я толькі зайшоў паглядзець. Едлавічы Брасл.; параўн. польск. fatygować si§ тж'. ФАФА'ИКА гл. ФУФА'ИКА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

фасоваті, фастрйгуюць, фатаграушчык, фатыгавацца, фафаика, фуфаика
4 👁
 ◀  / 565  ▶