Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
в ы. Фарсісты хлопец, натта нос задзіраіць. Вузла Мядз. Старая баба ды хварсістая. Вялікае Сяло В.-Дзв. ФАРСГЦЬ, ФОРСГТІ незак. Выхваляцца. Фарсіць дзеўка. Завельцы Астр. Ніколі не фарсі. Груздава Паст. Гандзя так форсіт, што мало с кім говорыті хочэ. Курашэва Чыж. ФАРСУ'Н м. Той, хто любіць фарсіць. Фарсун такі хлопец. Завельцы Астр. ФАРСУ'ХА ж. Тая, якая любіць фарсіць. Фарсу ха мая сусетка. Завельцы Астр. ФАРТУ'Х, ХВАРТУ'Х м. Фартух. Фартух бабы насілі. Кемялішкі Астр. Набярэць у прыпол, у фартух яблыкаў. Завельцы Астр. Фартух с фальбонкай i кяшэнкам i два шнюркі завязваць. Темзы Шальч. Матузы ўшываюцца ў фартух. Магуны Паст. Фартух паскамі завязваяцца. Малахоўцы Бар. Завяжы фартух! Тасемкі да фарту ха. Солы Смарг. Запіналі фартух рабёнькі. Кіралі Шчуч. Фартух прыпні! Рудня Астравітая Чэрв. С фартуха сеялі ўручную. Вострава Мает., Навадворцы Васільк. Фартух шылі з нагруднікам, сеялі з яго. Навасёлкі Лід. Завязвалі фартухе, насыпая жыта i сеялі. Парэчча Гродз. Фартух с плотнаго [палатна] рабілі, жыто з яго сеялі. Сакаляны Сакол. Павешу на печ фартух мой. Лоск Валож. Бабы прадуцъ с фарту хам белым. Малькуны 1гн. Фартух дарагі — чырвоныя берагі на вароцях навешала, усіх хлопцаў пацешыла. Кураполле Паст. Сыра кусочак у хвартух увяжу, укушу сыра i раблю. Вузла Мядз. Хвартух падвязаць трэба. Рыбчына Віл., реразіно Докш. Я бульбу чысціла, хвартухі мыла. Дзёрнавічы В.-Дзв. У нас ні сеялі с хвартуха. С хвартуха мушчына будзя сеяць?! Хатынічы Ганц. Хвартух бабы носілі. Смаляніца Пруж. С хвартухоў сеялі. Тухавічы Лях. Хвартух пашыла. Крынкі Крын.; параўн. ням. Vortuch тж'.; гл. ДАБМ, карта № 330. ФАФТУШАК м. памянш. да ф а р т ў х. Фартушак харошы. Гальшаны Ашм. ФАРФЛЕ'ДА ж. Ліштва вакол аконнага праёма. Тры фарфледы — дзве бакавых i адна верхняя, а ніжняя — падаконнік. Саланое Віл. ФАРФУРО'ВЫ прым. Фарфоравы. Крушка фарфурова, Лоск Валож. Палміска i талеркі фарфуровыя. Рыбчына Віл.; параўн. польск. farfurowy тж'. ФАРЭ'ЛЬ ж. заал. Фарэль. Фарэль любіць чыстыя рэчкі. Месянцы Брасл.; параўн. ням. Forelle тж' (Фаем., т. IV. M., 1973, c. 203). ФАС м. Выдзеўбаная з дрэва або зробленая з клёпак дзежачка, якая служыць для захоўвання розных прадуктаў. У фасы мёт злівалі. Сасноўка Смарг. ФАСАЛЁВЫ прым. Фасолевы. Фасалёвая луска ат почкаў харашо. Быстрыца Астр. ФА'СКА ж. Toe ж, што i ф ас. Фаска ў матулі была, вытачана з дзерава. Быстрыца Астр. Фаска невялічкая, дзяраўляная
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

фарсуха, фарфледа
9 👁
 ◀  / 565  ▶