Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
УРУБА'ЦЬ зак. Насячы. ён цёскі ўрубаў. Навасёлкі Свісл. УРУ'БВАЦЦА незак. буд. Урублівацца. Зруб робяць, броўна ўрубваюцца адно ў другое. Стральцы Гродз. У РУКУ7 прысл. Зручна. Мне не ў руку тут рубаць. Гемзы Шальч. О Даць у руку — падкупіць. Даўней, як у руку daci, то i вылячацъ. Жылі Іўеў. УРУ'Н м. Рунь. У рун харошы ўвосень. Дзяніскавічы Ганц. УРУ'НА ж. Toe ж, што i урун. У руна — асеннія ўсходы, у руна харошая. Стары Свержань Стаўб. Я к добро жыто позэлэ-* нэе, называют уруна. Горек Бяроз. У руна вэсной. Смаляніца Пруж. УРУНГЦЦА зак. Добра падрасці, зазелянець. Жыта уpyHiласо. Воўкуш Ліпск. УРУЧА'ЦЬ незак. Ручацца. Я не ўручаю за гэтых людзей. Вецярэвічы Пух. УРУЧНУ'Ю прысл. Ручным спосабам. Гоздзі ўручную рабілі велькія. Валеўка Навагр. Дранку ўручную дралі. Збляны Лід. Даўней усё р&білі ўручную. Слабада Мін. УРЬГМСЦІЦЬ зак. экспр. Пасядзець, затрымацца; супакоіцда. Ен ня ўрымсціць на дном месцы. Дакудава Лід.; параўн. літ. rimstŭs спакойны'. УРЬГСЛІВЫ прым. Мсцівы. Урыслівы чалавек мсціць доўга. Азяраны Раг. УРЭ'Д м. Страта, шкода. Ты урэд мне робіш! Нашто яна мая урэд рабіць? Дэгшні Шальч. Гарабей урэда не прыносіць. Baлеўка Навагр.; параўн. руск. вред 'тж\ УРЭ'ДНЬІ прым. 1. Ядавіты; шкодны. Урэдны вуж рыжы, чорны за ногу ўкусіў. Вялікі Краснік Пруж. Гады ўрэдныя. Альхоўка Навагр. Яшчаркі ні ўрэдныя. Солы Смарг. Бывае віхор ўрэдны — спарыжуе. Дарава Лях. 2. Збродлівы. Унадзілася ўрэдна карова сюды хадзіць. 3. Злы, сярдзіты. Для міне Стась не быў урэдны. Ахрэмаўцы Брасл. 4. Які можа сурочыць. Калі матка атніміць ат цыцкі дзіця, a тады пажалеіць i зноў дасць, то такі чалавек будзіць урэдны для скаціны. Вузла Мядз.; параўн. руск. вредный 'які прычыняе шкоду, небяспечны'. / УРЭ'ЗАК м. Невысокая пасудзіна з клёпак. Урэзак — бочка невысокая, у ёй сякуць траву. Тухавічы Лях. УРЭ'ЗАЦЬ зак. 1. Адрэзаць чаго-н. Урэзаць — значыць трохі; нарэзаць — многа. Гэтым нажом вы ні ўрэжыця. Дакудава Лід. Сала ўрэзала троха. Альхоўцы Лях. Хай сала кусочак урэжа. Урэш, укрой скварку! Міратычы Карэл. Трэба мяса ўрэзаць. Навасёлкі Свісл. 2. Дробна нарэзаць. Хай ён сечкі ўрэжа. Навасёлкі Свісл. Трэба троха сэчкі ўрэзаць. Мсцібава Ваўк. 3. Спілаваць. Укрэністая дзерава сасна, яе не ўрэжыш, не атдзерыш. Лісна В.-Дзв. 4. Зрэзаць сярпом, зжаць. Жыта — як троснік, ні яго ўрэжыш сярпом. Урэжу травы свіням, тут такая добрая трава. Кіралі Шчуч. Урэзалі шмат травы. Жыдзевічы Іўеў. 5. Закалоць, зарэзаць. Урэжаш паршука. Баброўнікі Гарад. 6. экспр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

урубаць, урубвацца, уручаць, уручную, урэдньі, урўн
2 👁
 ◀  / 565  ▶