Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
УРО'ДНЫ прым. Ураджайны. Уродны корч бульбы — многа бульбы пад карчом. Азяраны Раг. УРО'ДУ. У выразе: Ад уроду — ад нараджэння. Яна такая ад уроду ў нас. Магуны Паст. УРОДЬГЦІ зак. Урадзіць. Согоні уродыло жураўлін, бы насыпано. Смаляніца Пруж. УРО'ЗЬ, УРО'СЬ прысл. 1. Асобна, паасобку. Жылі яны ўрозь. Кураполле Паст. Hi рабі кажды зуп урось! Ахрэмаўцы Брасл. 2. У розныя бакі. У клышаногага ўрось ногі, ад прыроды /бывая ўрось. Кудзялянцы Шальч.; параўн. руск. врозь 'асобна, не разам'. УРО'К м., УРО'КІ мн. устар. Урокі. Як лядаштыя вочы паўзіраюцца на скаціну— то ўрок. Даўней урок замаўлялі. Жылі Іўеў. Даўней казалі: «Трэба ўрокі замаўляць». Ёдупка Шальч. На яго ўрокі напалі, яго здзівілі. Дарава Лях. Урокі — як хто ўракая скаціну. Альхоўка Навагр. «Можа, ўрокаў спужаўся? — дай падалом сатру»,— так, бывала, лячылі. Саланое Віл. Дзіця баіцца ўрокаў. Дзяніскавічы Ганц. ён ad урокаў умеў варажыць. Старый Смільгіні Воран. Пералётнік добра ад урокаў. Дакудава Лід. Даўней казалі: «Нясі пат святую ваду ад урокаў!» Вязынка Маладз. УРО'СКІДЗЬ прысл. Toe ж, што i у р а з о р. Уроскідзь аралі i ў разор. Відаўцішкі Вільн. УРО'СКІДКУ, УРО'СКІТКУ прысл. Toe ж, што i у p a з 6 p. Уроскідку гаруць, загон раскідаюць. Пацаўшчына Дзятл. Увосень трэбо ўроскідку гараць. Лука Нараўк. Уроскітку на зіму аруць. Крэва Смарг. УРО'СТАЦЬ зак. Зарасці. Там уростала крэпка травой. Beцярэвічы Пух. УРО'СЬ гл. УРО'ЗЬ УРО'ЦЫ толькі мн. Toe ж, што i урок. Даўней казалі: «ён уроцаў баіцца». Мярэцкія Глыб. Карова ўроцаў ня будзіць баяцца, як з'есць места. Валынды В.-Дзв. УРО'ЧЛІВЫ прым. Які, паводле павер'яў, часта хварэе ад урокаў. Урочлівы баіцца ўроцаў. Мярэцкія Глыб. УРСГЧНІК м. бат. 1. Мужчынская асобіна папараці. Папараць дробненькую называюць урочнік. Солы Смарг. Урочнік надобны да папаратніка, ім курыць трэба. Жылі Іўеў. Трава есць урочнік. Магуны Паст. 2. Настой урочніку. Урочнік п'юць, як хто ўрачэ каго. Солы Смарг. УРО'ЧНЫ прым. Toe ж, што i у p 6 ч л i в ы. ён урочны, на яго падзівіліся. Саланое Віл. УРО'ЧЫСКА, УРО'ЧЫСКО н. Урочышча. Ячына — урочыска такое. Тухавічы Лях. Там урочыско такое. Малахоўцы Бар.; параўн. польск. uroczysko тж'. УРО'ЧЫЦЬ зак. Toe ж, што i у p a ч ы. Калісь казалі: «Урочыла карову ці здзівіла корову». Альхоўцы Лях. Благія вочы урочаць. Солы Смарг. 15. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, паверяў, пюць, урозь, уростаць, уроцы, урочыць, ібывая
4 👁
 ◀  / 565  ▶