Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
УКУ'СНЫ прым. Смачны. Суп укусны. Ахрэмаўцы Брасл. Курица бывая сытая, але мяса ўкусная. Малькуны Ігн. Укусная каша была. Дзёрнавічы В.-Дзв. Вантрабянку добра зробіш — яна ўкусная. Вялікія Нястанавічы Лаг. Бальшыя ляшчы — укусныя. Лісна В.-Дзв. Самыя ўкусныя галовы ляшча, язя i ліна. Ахрэмаўцы Брасл. Грыбэ ўкусныя. Парэчча Гродз.; параўн. руск. вкусный 'тж\ УЛАВГЦЬ зак. 1. Злавіць. Гуску ўлаві малую! Рудня Чэрв. Улаві курыцу, забралася ў грады. Беразіно Докш. Птушку трэба ўлавіць. Галубы два ўлавіў. Цяпінцы Віл. Сабака ўлавіла ката. Пасека Ст.-Дар. Гэту ўлавіў i аддаў. Саланое Віл. Цялушку ўлавілі i прывезлі дамоў. Дзёрнавічы В.-Дзв. Тры разы хацелі нас немцы ўлавіць. Ачыжа Чэрв. 2. перан. Набраць, назбіраць. Брусніцы мала калі ўловіш, зялёныя, a іх вызбераюць. Дзёрнавічы В.-Дзв. У ЛА'Д, У ЛА'Т прысл. 1. У такт. Трэба цапамі біць у лад. Магуны Паст. Як малацілі, біліву лат цэпам. Мсцібава Ваўк. 2. Згодна, наладжана. Наша жысць ішла ў лат. Рум Валож* УЛА'ДЖАНЬІ дзеепрым. Упарадкаваны. Яшчэ не ўладжана хата. Лоск Валож. УЛА'ДЗІЦЬ зак. Дагадзіць, быць памяркоўным. Усім хочацца ўладзіць. Ахрэмаўцы Брасл. 3 людзьмі з усімі нада ўладзіць. Груздава Паст. 2. Умець кіраваць. Калхоз вялікі, такім хазяйством нада ўладзіць. Груздава Паст. УЛАДКАВА'ЦЬ зак. Наладзіць. Трэба лепш уладкаваць справу. Ім жыццё трэба ўладкаваць.ў Дварчаны Паст. УЛАЖЬГЦЦА зак. Улажыцца ў пимяці — запамятаць, захаваць у памяці. Яшчэ малая была, а мне ўлажылася ў памяці, як жалі ячмень, i жыбулька калолася. Старыя Смільгіні Воран. УЛАЖЬГЦЬ, ВЛОЖЬГЦІ зак. 1. Пакласці, палажыць куды-н., у што-н. Вангора ў печку ўложы, так ён растопіцца, толькі на сонцы сушыць. Збляны Лід. Вложыв в торбу кусок хліеба i слоніны i пойіехав до ліеса. Курашэва Чыж. 2. Дабавіць, прымяшаць чаго-н. Рашчынеш i бульбы ўложыш. Завельцы Астр. 3. Пакласці спадь. Ужо дзяцей улажылі спаць. Ахрэмаўцы Брасл. 4. Toe ж, што i у в ё c ц i 2. Трэба улажыць нітку ў іголку. Палік Барыс. Не магу нітку ўлажыць у іголку. Валынцы В.-Дзв. 5. Скласці, напісаць. Нехта улажыў байку — i баялі. Едупка Шальч. Патом вы харашо ўложыця тое, што я расказала. Канюкай Вільн.; параўн. польск. utoźyć тж'. О Пальца не улажыць — не караць, не біць. Рас як даў яму, то па той рас пальца нікагда не ўлажыў. Замошша Брасл. Как у руку улажыць— угададь праўду. Как у руку улажыла цыганка: усю праўду сказала. Замошша Брасл. Казу ўлажыць — зрабіць памылку пры снаванні красён. Начала снаваць — i казу ўлажыла. Магуны Паст. Віну не ўлажыць — не абвінавацідь, не ўзвесці паклёп. Я свайго не пакрыю, i на чужога віны не ўлажу. Вузла Мядз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

білівў, вінў, казў, пймяці, уладжаньі, уладзіць
0 👁
 ◀  / 565  ▶