УЛА'ЗІНЫ толькі мн. 1. Наваселле. Пасека Ст.-Дар., Багушэвічы Бярэз. Улазіны ў новы дом. Азяраны Раг. 2. Абрадавае свята з выпадку перасялення. Даўней хадзілі i так запрашалі: «Прашу бога i вас на ўлазіны». Рудня Астравітая Чэрв. УЛА'ЗІЦЬ незак. Умяшчаць. Барылкі былі для піва на васэля, вядро ўлазіла, i большыя былі. Стральцы Гродз. УЛАМА'ЦЦА зак. Праламацца. Уламаўся мост. Навасёлкі Свісл., Рыбчына Віл., Рудня Астравітая Чэрв. Мост уламаўся ад ценжару. Альхоўка Навагр. Уламаўсё пол. Міратычы Карэл. УЛАМА'ЦЬ зак. Зламаць. Шчэ рэбры ўламаў, аперацыя была. Асавец Віл. Жэбры ўламаў. Быстрьща Астр. УЛАМГЦЬ зак. Наламаць, назбіраць (пра лісце караняплодаў). Я думала бацьвіня уламлю свіням, але мокра. Вузла Мядз. 0 Касці ня ўламіць — не перапрацавацца, не перасіліцца. Бяжыця памажыця ім, вы ж касці ня уломіця, a яна будзіць рада i будзіць вас хваліць. Кураполле Паст. УЛА'НКА ж. Посцілка, гунька. Ідзеця, хлопцы, у сена спацъ, вазьмеця ўланку на дварышчы! Літва Івян. УЛА'ПНУЦЬ зак. Ухапіць, злавіць. Сарока ўлапнула курчука i нанесла. Саланое Віл.; параўн. польск. zlapać тж'. У ЛА'ПУ прысл. Тое ж, што i ў в ў г а л. Еслі ў лапу рубюць хату, то заганяюць шыпы. Ахрэмаўцы Брасл, УЛА'СНЫ прым. Уласны. Што ўласна хатка — не чужая. Кудзялянцы Шальч.; параўн. польск. wlasny утж\ УЛА'СЦЬ ж. Улада, права. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. руск. власть тж'. УЛА'ТВЩ ЦА зак. Прыстасавацца. Нічога, будзя рабіць і ў окулярах, улатвіцца й гэдак. Тупічаны Ваўк.; параўн. польск. zalatwic 'уладзіць, выканаць'. УЛАТО'ТАЦЬ зак. экспр. Выканаць, зрабіць. Каб вам як работу гэту ўлатотаць за тыдзянь. Кіралі Шчуч. УЛЕ'ВА ж. Праліўны дождж. У лева была, такі ўліўны доШч, грады змыў. Солы Смарг.; параўн. польск. ulewa тж'. УЛЕТЧЫ зак. 1. Налегчы тулавам, уперціся. Бывая, уляжа, каб клейню ўперці ад берага, i ўпадзе ў ваду. Азяраны Раг. 2. пёран. Набыць звычку, схільнасць да чаго-н. Быў добры гаспадар, а тэрас ул'ёх у вотку — лянцяй. Дэгшні Шальч. УЛЕ'ЗЦІ, УЛЕ'СЦІ зак. 1. Пранікнуць, увайсці ў што-н., куды-н. У буч улезе рыба. Грыкені Вільн. У сак рыба ўлезя i ня выйдзя. Солы Смарг. Згубіць ключ, i ў хату ніхто ня ўлезіць. Ахрэмаўцы Брасл. Цялушка ўлезла ў канаву i напілася. Саланое Віл. Муха ўлезя ў павучыння — i усё. Солы Смарг. 2. Умясціцца. Ня ўлёс свіны хвост у гаршчок. ўСтарыя Смільгіні Воран. 3. Залезді на паверхню чаго-н. Каты ўлезуць на стол — прыкра нешта. Солы Смарг. О Языком улёзці — урэзацца клінам у чужую тэрыторыю. Саўхоз у Авіжэнях, авіжэнцы да возера языком улезлі. Швэды Вільн. Улёсці ў галаву — захаваць, утры
Дадатковыя словы
галавў, улазіць, уламацца, уламаць, уланка, улапнуць, уласць, улатвщ, улатотаць, улева, улезці, улесці, улёх
1 👁