Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
УДО'ВЩ А ж. Toe ж, што i у д а в а. Удовіцы благо жыці. Смаляніца Пруж. УДСУД, УДО'Т м. заал. Птушка ca стракатымі пёрамі з сямейства ўдодавых. Удод крычыць: вут-вут-вут. Натта пер'я харошае. Пацаўшчына Дзятл. V Ураніцы крычыць удот — на вецер, будзіць вецір падымацца. Вузла Мядз. УДО'ДЗІНА ж. перан. экспр. Неслух. Удодзіна кажуць на непаслухмянага. Удодзіна ты! Вялікія Баяры Шчуч. УДО'Й м. Крлькасць малака, надоенага ад каровы за адзін раз. Малака надаіла за адзін рас пяць літраў — адзін удой. Быстрыца Астр. За адзін удой дала карова в ядро малака. Саланое Віл. Вялікі удой. Рудня Астравітая Чэрв. Адзін удой здала на ферму. Ёдлавічы Брасл. Адзін удой малака сабе застаўляем. Валеўка Навагр. УДСУЛЕ, УДСУЛІ прысл. 1. У падоле. Помню, бурносы шылі: удоле шырокія. Навасёлкі Свісл. Пареецца ўдоле спадніца. Крэва Смарг. 2. Унізе.У снойцы ўдолі i ўгарэ былі крыжакё такія. Васілевічы Гродз. УДО'ЛЬ прысл. Toe ж, што i у д л ў ж. Гліцы ў санях удоль ідуць. Пасіене Лудз.; параўн. руск. вдоль тж'. УДО'МА, УДО'МУ прысл. 1. Дома, у хаце. Яна ўдома. Paкаўскія Швянч. Нада вам ехаць} удома быць. Магуны Паст. Засталі яго ўдома. Я засталася ўдома. Дакудава Лід. Удома начаваў. Жыдзевічы Іўеў. Рана ўдома была. Паляцкішкі Воран. Спіць удома. Старое Сяло Зэльв. Удома мама. Міратычы Карэл. Не буду ўдома. Пакінулі ўдома. Адны бабы ўдома. Да паўдня была ўдома. Удома адцямна. Чацвёрты год ня быў удома. Альхоўка Навагр. Два ўдома сыны: Янук i Вінцук. Старыя Смільгіні Воран. Удома ніхто не падлівае вады. Пацаўшчына Дзятл. Заўтра будзе ўдома, будзе картошку даставаць. Кіралі Шчуч. Удома бабы ўставалі да схода слонца. Удома работы шмат. Хто ўдома быў, усіх немцы злапалі. Мсцібава Ваўк. Удома гаспадар умёр. Яна ўдома не была, а я сяджу ўдома. Навасёлкі Свісл. Хадзілі к Рэні, удома была. Альхоўцы Лях. Удома лепш. Ісерна Сл. Можа, яна ўдома? Вострава Мает. Ён сядзіць удома. Старое Сяло Зэльв. Удома яны разгавараваюць na-літоўскі. Ёдлавічы Брасл. Як вярнуўся з Германіі, нашоў удому старуху. Чычалі Швянч. Буду ўдому. Дзмітравічы Кам. 2. Знаходзіцца ў роднай сям'і да замужжа. Як я была ўдома, у нас быў бык Красу к. Кіралі Шчуч.-О Не ўсё ўдому — пра ненармальнага, псіхічна хворага. У яе не ўсе ўдому. Солы Смарг. УДСУТ гл. УДО'Д УДО'УЖ, УДО'УШ прысл. Тое ж, што i уд л ўж. Удоўж бервяно кладуць i вязуць. Кіралі Шчуч. Удоўш разрэзаў. Завельцы Астр. УД(УУЖКІ гл. УДАУШ КЕ' УДСУУКА ж. памянш.-ласк. да у д а в а. Яна ўдоўкай аста
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перя, сямі, удовщ, удоуж, удоуш
4 👁
 ◀  / 565  ▶