Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
лася, на сядзмісцы жыла [сёмая частка зямельнага надзелу]. Caланое Віл. УДРАЖ НГЦЬ зак. Toe ж, што i у г н я в i ц ь 2. Рожу німожна мачыць — удражніш. Солы Смарг. Ружа ўдражніна. Рудня Астравітая Чэрв. Удражніў рану. Ухвала Круп. Удражніла рану. Быстрыца Астр., Лука Нараўк. Удражнілі скулу. Гемзы Шальч. УДРАЧЫ'ЦІ зак. Раз'юшыць, раздражніць. Ужа можна ўдрачыці, ужэ кусаюцца, як удрачыш. Парэчча Гродз. УДРУ'ЗГІ прысл. Удрузг. Стол паламалі ўдрузгі. Мсцібава Ваўк. УДУ'БАЛЬТ прысл. За дваіх. Удубальт нада работаць. Дакудава Лід.; параўн. польск. dubeltowy падвойны'. УДУ'БАЦЦА зак. экспр. Праявіць упартасць, уперціся, не саступіць. Стары — як малы: як удубаецца ў што-небудзь, то яго не перапрэш. Мсцібава Ваўк. УДУ'МАЦЦА зак. Надумацца, задумацца. Я такая хворая, як удумаюся, то не качу жыць на свеця. Кураполле Паст. УДУ'МАЦЬ зак. Задумаць, рашыцца. Калі удумаіць што, то не атступіць, здзелаіць. Лісна В.-Дзв. УДУФБАЦЦА зак. экспр. 1. Угледзецца. Удурбалася ў гэту кветку i пазірае, як варона. Пацаўшчына Дзятл. 2. Затлуміцда, памыліцца. Я ўдурбаўся: не пазнаў цябе. Старыя Смільгіні Воран.; гл. д ў р б а ц ь I. УДУ'РБАЦЬ зак. экспр. Прыдумаць што-н. Ён удурбаў, што ня будзя вінават, дурным прыкінуўся. Граўжышкі Ашм.О Удурбаць у галаву — надумацца. Нейку халеру ўдурбаў у галаву, дурбая i дурбая адно i тоя. Жылі Іўеў. Яна ўдурбала ў галаву i не слухаіць. Крэва Смарг.; гл. д ў р б а ц ь I. УДУ'СЩ Ь зак. Задушыць. Удушу цябе! Паляцкішкі Воран. Чуцъ сама сібе не ўдусіла. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. польск. udusić 'тж\ У Д У ў А ж. мед. Дыхавіца, задышка. Ен меў удуху, на лёхкія хварэў. Вялікія Баяры Шчуч. Ад дулёк удуха напала. Кіралі Шчуч. -У яго удуха, ня можа ўдыхнуць. Быстрыца Астр. Удуху бальшую меў, стаў пухнуць. Граўжышкі Ашм. У яго удуха натта сільная. Пацаўшчына Дзятл. Удуха невылічыма саўсём. Дэгшні Шальч. УДУ'Ш А гл. УДУ'ШША УДУ'Ш КІ. У выразе: Удушкі брацца, драцца — бароцца, абхапіўшы адзін аднаго. Натта быў дужы, удушкі браліся — i забіўся. Саланое Віл. Хлопцы ўдушкі драліся. Вялікія Нястанавічы Лаг. УДУ'Ш ЛІВЫ прым. мед. Дыхавічны. Як удушлівы чалавек, яму дух забівая. Кіралі Шчуч. Удушлівы дыхаць ня можа. Груздава Паст. Баба ўдушлівая была. Альхоўка Навагр. Удушлівыя людзі баяліся дулёк. Вялікія Баяры Шчуч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разюшыць, удрачыці, удрузгі, удубацца, удумацца, удумаць, удусщ, удушша, удўшкі
12 👁
 ◀  / 565  ▶