УГЛЕ'ДЗЕЦЬ, УГЛЕ'ДЗІЦЬ зак. 1. Убачыць. Я ўгледзіла, як вуш быстро паўзе. Вялікі Краснік Пруж. Сын угледзіў бацька i пабех за ім. Міратычы Карэл. Дзе ўгледжу мокрае сена, буду адкідаць. Дарава Лях. Здалёк угледзіў мяне. Вострава Маст. 2. Першы раз убачыць. Як сюды прышла, то раку ўгледзела. У нас ракі не было. Вецярэвічы Пух. Пакуль самі не ўгледзілі, не зналі, хто курэнятко браў. Масілавічы Сл. 3. Спаткаць, сустрэць. Мо дзе Кщярынку ўгледзеш, то скажы, каб забегла к нам. Вецярэвічы Пух. 4. Дагледзець. Дзяцей много, угледзяцъ манэ, бо ногі боляць, ходзіць ні могу. Хатынічы Ганц.
УГЛЁДАЦЦА гл.
УГЛЯДА'ЦЦАУГЛЕ мн. 1. Вуглі. 3 карчоў выраблялі тарпантыну, смалу, дзёгаць i углі. Гемзы Шальч. 2. Гарачае вуголле, жар. Углі па кутках стаўлялі, кап душа з кладбішча не ішла, кап пяты папякла. Дарава Лях.
УГЛУ'БЩЦА зак. Паглыбіцца, глыбока выкапаць. Калі ўглубіцца тры метры, то вада паявіцца. Лісна В.-Дзв.; параўн. руск. углубиться тж'.
УГЛУ'МБАЦЦА зак. экспр. Стаміцца, прыстаць. Бывала, як паходзіш у гэтых глумбах, драўляніках, то ўглумбаешся. Яна ўглумбалася за дзень. Кураполле Паст.; гл. г л ум бы.
УГЛЯДА'ЦЦА, УГЛЁДАЦЦА незак. Пільна глядзець, прыглядвацца, паглядзець. Углядаюся І не пазнаю вас. Граўжышкі Ашм. У сё ўглядаюся на дарогу — яна павінна ехаць. Жылі Іўеў. Углядайся! Дзяцюк пашоў. Саланое Віл. Тая адразу так i ўглядалася. Лоск Валож. Ня буду ўглядацца. Рыбчына Віл. На ногі не ўглядайсё! Старое Сяло Зэльв. Брытко ўглядацца. Вострава Маст. Углёдаюся — i не магу пазнаць цябе. Углёдаюся з час мо на дарогу, а машыны не відаць. Мачаск Бярэз.
УГЛЯ'К м. Тое ж, што i у га ль. Плечы пасечаны, чорныя, як угляк. Не кладзі ніякай ганучы, бо на тым свеці будзеш есці ўгляк. Кіралі Шчуч.
УГЛЯ'Р м. Смалакур.
УТалеях жыў угляр, у яго печы былі. Людзі капалі сасновыя карчы i звозілі да яго. Гемзы Шальч.
УГЛЯ'СТЫ прым. 3 чорным суквеццем. Яжджаль бывая углясты. Дзёрнавічы В.-Дзв.
УГНАВГЦЬ гл.
УГНЯВГЦЬУГНА'НЫ дзеепрым. Увагнаны, убіты. Кол угнаны ў сцяну. Ракаўскія Швянч.
УГНА'ЦЦА- зак. Дагнаць, зраўняцца. Са мной было трудна рабіць — я рабіла так, што ніхто ні ўгоніцца. Слабада Мін.
УГНА'ЦЬ зак. Загнаць. Ты цяля ні ўганеш у хлеў. Альхоўцы Лях.
ОКурч угнацъ — знясілець ад празмернай працы, захварэдь. Аж курч угналі ў ногі ад натугі. Магуны Паст. У гроб угануць — прычыніць вялікія турботы, давесці да хваробы. Дзеці ў гроб угануць. Кузьмічы Люб. У зямлю ўгнаць — забіць. Я цябе ў зямлю ўганю! Вузла Мядз.
УГНЕЦЁННБІ дзеепрым. Нахілены. Угнецённае дзерава да
Дадатковыя словы
угледзець, угледзіць, углубщ, углумбацца, углядацца, угнацца, угнаць
19 👁