Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
УГА'ДНЩ А ж. Варажбітка, знахарка. Некалі казалі, што ўгадніца можа адлячыць. Рудня Астравітая Чэрв. УГАГЦЬ зак. Загаіць. Разраніўшыся нага, не могуць угаіць. Гемзы Шальч. Сабаны зуб [укус] угаіць цпшка. Рагулішкі Даўг. Гэту рану цяшка ўеаіць. Груздава Паст. Прыкладала мачой, i гэтым угаілі рану, стала гаіцца i загаілась. Валынцы В.-Дзв. УТАЛ м. Вугал. V Баба дзяржыць тры ўглы гаспадаркі, а муж — толькі адзін угал. Саланое Віл. УГАЛЁП прысл. Наўгалоп, галопам. Нашто ты гоніш каня ўгалёп?! Гемзы Шальч. УГАЛУ'ЖАНЫ прым. Упэцканы, укачаны. Прибег у хату угалужаны ўвесь у гразь. Мсцібава Ваўк. УГАЛУ'ЗЩ ЦА зак. Упэцкацца* укачацца. Паршук угалузіўся ў гразь. Мсцібава Ваўк. УГА'ЛЬ м. Вугаль. Угаль выскачыў з печы. Угале ў печы разгарэліся. Вострава Мает.. УГАМАВА'ЦЬ зак. Сунядь, спыніць. Hi ўгамавала кроў, як ішла з носу. Саланое Віл.; параўн. польск., hamowac 'тармазіць, стрымліваць'. УГАМАНГЦЬ зак. перан. Упарадкаваць. Няхай дошч ня ідзець, пака сена не ўгамонім. Дзёрнавічы В.-Дзв. УГАНЯ'ЦЦА незак. Смакаваць, любіць. Наш дзед за рыбай не ўганяецца. Гемзы Шальч. УГА'Р м. Чад. Быў угар у лазні. Рыбчына Віл. Можа ўгар у голаў даць. Кіралі Шчуч.; параўн. руск. угар тж'. УГАРУ' прысл. Уверх. Шчэткі — дошка, гваздзямі набіта ўгару. Дзераўное Стаўб. УГАФЫНА, УГО'РЫНА ж. Раменьчык ca скуры вугра для прымацавання біча да дзяржання цэпа. Угарына перш ca скуры ўгорыша рабілася, ей бічоўка прывязвалася. Кураполле Паст. Як гарох малоцяць — угарына рвецца. Валынцы В.-Дзв. Угорына крэпкая, як рамень. Ахрэмаўцы Брасл. УГАФЫНКА ж. памянш. да у г а р ы н а. Угарынка рабілася ca скуры вугорыча. Кураполле Паст. УТАРЬ гл. УГО'Р I УГАРЭ7 прысл. Уверсе. У снойцы ўдолі i ўгарэ былі такія крыжакі. Васілевічы Гродз. Шчыт угарэ. Завельцы Астр. УГАРЭ'ЦЦА, УГАРЭ'ЦА закt 1. Загарэцца. Угарэлася кудзеля i бараду апякла мне. Альхоўка Навагр. 2. Разгарэцца. Хоць дрова ўгараца, але ўсё раўно копаць ёсць. Масішкі Красл. УГАРЭ'ЦЬ зак. Учадзець. ён угарэў у галаву, угар у лазні быў. Рыбчына Віл.; параўн. руск. угореть тж'. УГАЦГЦЬ зак. Укінуць. Іх угацілі ў возера. Малыя Аўцюкі Калінк. УГАШЧА'ЦЬ незак. Частаваць. Я на іх дзесяцьма стравамі ўгашчала. Малыя Аўцюкі Калінк.; параўн. руск. угощать тж'. УГГБНУЦі зак. Задзяўбаць, загубіць. Каршун можа ўгібнуці куранятко. Парэчча Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

угаднщ, угалузщ, угамаваць, уганяцца, угарэца, угарэцца, угарэць, угашчаць
1 👁
 ◀  / 565  ▶