кавалі лучынамі з глінаю. Мыто Лід.; параўн. польск. tynkować 'тж'.
ТЫНКОВЫ прым. Тое ж, што і тынавы. Тынковы плот — палка пры палцэ. Ахрэмаўцы Брасл.
ТЫНОК м. памянш. да тын. Тынком загароджана: да жэрткаў прыбіты досачкі. Ёдлавічы Брасл.
ТЫПЛО прысл. Цёпла. Трава роьтэ, бо тыпло. Дзмітравічы Кам.
ТЫПЭР, ТЫПЭРО прысл. Цяпер. А тыпэр ужэ ны быда — у колхоз пошлі. Сасноўка Пруж. Тыпэро ізнов пошла. Дзмітравічы Кам.
ТЫРЗАЦЬ гл. ТУРЗАЦЬ
ТЫРКАЦЬ незак. 1. Закладаць, насаджваць. Снапы тыркалі ў азярод. Азяраны Раг. Тыркаць у азярод снапы. Малыя Аўцюкі Калінк. 2. Засоўваць. Грэбяшок, што тыркаюць у валасы. Азяраны Раг.
ТЫРСА, ТЫРША ж. Пілавінне, апілкі. Тырсы насыпана і там, і тут. Дзяніскавічы Ганц. Тырша сыплецца. Малыя Аўцюкі Калінк.
ТЫРЦ выкл. у знач. вык. Тыц. А ён галаву тырц с-пад вады. Саланое Віл.
ТЫРЧАЦЬ, ТЫРЧЭЦЬ незак. Тарчаць. Пярына тут тырчала ў капялюшы. Магуны Паст. Жэрдка тырчыць. Трэба ўграбаць гной, а то будзя тырчаць. Азяраны Раг. Будзя барада тырчэць. Лісна В.-Дзв.
ТЫРЫНТАС гл. ТАРАНТАС
ТЫСЕНЧНІК м. бат. Крываўнік. Тысенчнік памагая ад катара жалутка. Альхоўцы Лях.; параўн. польск. tysięcznik 'цвінтарэй'.
ТЫСЁНЦ м. Тысяча. Мне сказала два тысёнцэ. Баброўнікі Гарад.; параўн. польск. tysiąc 'тж'.
ТЫСЯЧА ж. Тое ж, што і тысёнц. На почце зняў два тысячы. Гальшаны Ашм.
ТЫТУН, ТУТУН, ТУТУНЬ, ТІТЮОН м. 1. Тое ж, што і табака. Тытун наш тата садзіў. Солы Смарг. Пасадзіў тытуну. Гемзы Шальч. Кальво тутуну найдуць у гародзі. Вострава Маст. Тутун, каторы рос. Дзяніскавічы Ганц. Тутунь абвесіў вушы. Кайшоўка Карэл. Тэпэр тітюону нэ садят. Курашэва Чыж. 2. Тое ж, што і табака. Быў свой тытун, круцілі. Гальшаны Ашм. Ніжыць тытун на ніці. Вялікія Баяры Шчуч. Тытун у папушкі вязалі. Кудзялянцы Шальч. Тытун нанізваюць сушыць. Відаўцішкі Вільн. Курцы куплялі капшукі, тытун туды напіхаяць. Старыя Трокі Трак. Папужу тытуну скруціў. Руднікі Шальч. Мужык курыт тытун. Дзмітравічы Кам. Тутун сушу. Галубы Маст. Тутуну пачка. Дзяніскавічы Ганц.
ТЫТУНОВЫ прым. Тытунёвы. Кветкі тытуновыя зрываць трэба. Гемзы Шальч.
ТЫФУС м. мед. Тыф. Я на тыфус хварэла. Магуны Паст. Ты-
95 👁