Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ТЬГЛО н. Цела. Трэбо накінуты на тыло, душа быс тыла. Дзмітравічы Кам. ТЬІЛУ'ШКА ж. Цялушка. Тылушка б'юшча. Дзмітравічы Кам. ТЬГЛЬКО, ТЫ'ЛЬКІ прысл. 1. Toe ж, што i т б л ь к і I, 1. Нас тылько двох ест. Прыпаруе, не сушыць, a тылько гноіць [пра сена]. Паляцкішкі Воран. Веселе было — тылько ў суботу, нядзелю. Васілевічы Гродз. Тылько з булкою пытэ. Тылько два хлопці. Дзмітравічы Кам. Я кавалак тылько купіла торту. Баброўнікі Гарад. 2. Толькі што, нядаўна. Тылько ўнука пахаваўшы, усё плача i плача. Паляцкішкі Воран. Тылько лігла, біла масла. Старыя Смільгіні Воран. Тылькі з Вільня прывозілі. Кемялішкі Астр.; параўн. польск. tylko тж'. ТЬГЛЬНЫ, ТЫ'ЛЬНІ прым. 1. Задні. Перадок i тыльная часць у возе. Судэрва Вільн. Дышаль злучая тыльную i пярэднюю ось. У вазе тыльная крэсла. Быстрыца Астр. Тыльна сцяна. Малахоўцы Бар. Быў тыльны плытнік, які быў у канцы пасаў. Рыбчына Віл. Асада пярэдняя i тыльня асада. Кнышэвічы Бабіц. 2. Знешні, які знаходзіцца зверху. ПаНцак таўклі — абтаўкуць гэту скурку тыльную. Васілевічы Гродз.; параўн. польск. tylny задні'. ТЫЛЮ'К м. 1. Цяля. Понысу своему тылюковы пыйло. Сіманавічы Драг. 2. перан. жарт. Малое дзіця. Тылюк ты малый, вж& всэ молоко выпыв. Сіманавічы Драг. ТЬГЛЯ гл. ТЫ ЛЕ ТЫЛЯ' н. Цяля. Тыля корову іссэ. Дзмітравічы Кам. ТЫМБУРАВА'ЦЬ незак. Вязаць кручком. Буду тымбураваць карункі. Ёдлавічы Брасл.; гл. т а н б у р к а. ТЫМБУ'РАК м. Toe ж, што і т а н б у р к а. Тымбуркам буду робіць сарвэтку. Ёдлавічы Брасл. ТЫМО'ТКА ж. бат. Цімафееўка. Я к я быв молоды, то шчэ тымоткі сіеялі. Курашэва Чыж.; параўн. польск. tymotka тж'. ТЫН м. 1. Тын, плот з дошак. Тын — з нешырокіх досачак. Лісна В.-Дзв. Тынам хата абгароджана. Номікі Бабіц. 2. Частакол. С тыну быў плот, з яловых сукоў. Темзы Шальч. Яшчэ тынам гарадзілі — яловымы сукамы. Ахрэмаўцы Брасл. Тын—плот з кійкоў. Темзы Шальч. Тын гародзяць яловымі сукамі. Кемялішкі Астр. 3. Віткі. Тры плаціньь кладзе i пераплетуе тынам. Быстрыца Астр. ТЬТНАВЫ прым. Зроблены з частаколу. Есь тынавы плот І жардзяны. Ахрэмаўцы Брасл. ТЫНЁНКА ж. Прасцейшая прылада для апрацоўкі трасты льну. Тынёнка з дрэва здзелана, мяць кудзелю. Мачаск Бярэз.. ТЫНК м. Тынк. Тынк — чым трэба тынкаваць хату. Дзяціскавічы Ганц.; параўн. польск. tynk тж'. ТЫНКАВА'ЦЬ незак. Тынкаваць. Трэбо хату выбіць лучынай, бо буду тынкаваць. Номікі Бабіц. Дралі лучыну, прыбівалі да сцяны i тынкавалі. Тынкавалі пазэ. Збляны Лід. Раней тын
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюшча, тыльні, тымбурак, тымотка, тьілушка
1 👁
 ◀  / 565  ▶