Трасянка — гэта сена і салома. Івашкаўцы Смарг. Трасянку занесла каровя. Жодзішкі Смарг. Давалі каровам трасянку. Малі Астр. Нада трасянкі каровам страсці. Груздава Паст. Трасянка для каровы. Натрасі трасянкі, пласток зробіцца і даецца карові. Альхоўцы Лях. Трасянка — сена, салома і страсеца. Чуркі Ашм. Трасянка — смесь сена і саломы. Малахоўцы Бар. Трасянка — зімой у салому ўтрасуць сена. Гайна Лаг. Трасянку носяць у рэзьгінях. Кудзялянцы Шальч. Гэта дзеравяныя вілы — трасянку трасці. Івашкаўцы Смарг. Некалі траслі трасянку — салому з сенам. Дзяніскавічы Ганц. Трасянку трэслі карове. Гемзы Шальч. Трасянку страсалі с саломы і сена і тапер страсают. Рагулішкі Даўг. Траслі сена з саломай — гэта трасянка. Старыя Трокі Трак. Трасянка с сена і саломы. Лука Нараўк. Ідзі страсі трасянькі і дай каровя. Кіралі Шчуч. Трасянькі траслі. Вострава Маст. Нада трусянку трасці. Асавец Віл.
ТРАТАВАР м. Тратуар. Ідзём тратаварам, дзяўчата наперадзя, а мы крыху ззаду. Строчыцы Мін.
ТРАЎКА ж. памянш. да т р а в а. Траўка маленька. Дзяніскавічы Ганц.
ТРАЎЛЕННЕ н. Атрута. Чэрві папрывыкалі да ўсяга, да гэтага траўлення. Саланое Віл.; параўн. руск. отравление 'атручванне'.
ТРАЎЛЯНЫ прым. Зарослы травой. Дзе траўляны авёс, на каленчыках жала. Рудня Астравітая Чэрв.
ТРАФІЕЙ м. Аказія. Мніе такі трафіей попався: за сто злоты на базары чэрэвікі купів. Курашэва Чыж.
ТРАФІЦЬ гл. ТРАПІЦЬ
ТРАХА прысл. Ледзьве. Мусіць, будзя жыць, траха не памёр, я білася ап сцену. Альхоўка Навагр.
ТРАХАЛА ж. экспр. Растрэпа, неразумная. Ляціць, крычыць, як гэта трахала, такая нізвязная. Трахала ты! Ніхай будзя і красівая, а трахала — ні то глупая, ні то умная. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. літ. strākalas 'непаседа', trākas 'апантаны'.
ТРАХАНУЦЬ зак. Трасянуць, страсянуць. Трахані, так і пасыпюцца з клёну кляновыя жучкі. Ахрэмаўцы Брасл.
ТРАХАЦЕЦЬ незак. Дрыжаць, трашчаць. Аш лес трахацеў, як ішлі дзіке. Кіралі Шчуч.
ТРАХНІЦА ж. Пацяруха, дробная салома. Трахніца — пацёртая салома, калі малацілі цапамі. Магуны Паст.
ТРАХНЯ ж. Адходы ад кулёў (саломы). Трахня — дробная салома з каласамі, ад кулёў, як зноў малацілі. Груздава Паст. Трахня — як малацілі, салома дробная. Мярэцкія Глыб. Як траслі кулі, трахню вытрасалі, трэба трахню вытрахці. Івашкаўцы Смарг.
ТРАХОМ м, мед. Трахома. Трахом на вачах быў. Дзёрнавічы В.-Дзв. Трахом у яе. Быстрыца Астр.
ТРАХТ гл. ТРАКТ
ТРАХТАВАЦЬ незак. Спакушаць. Ніхто цяпер не трахтуе:
96 👁