Старонка 121
/ 565
там тапор ляжыць. Ёдлавічы Брасл. Трасотнік — дзе трэскі. Дрывотня тое ж, што і трасотнік, шчапалі дровы. Саланое Віл. Трасотнік трэба пачысціць. Рудня Астравітая Чэрв. ТРАСОЧНІК м. Тое ж, што і т р а с о т н і к. Трасочнік, там смецце сыплюць. Малыя Аўцюкі Калінк. ТРАСТА ж. Тое ж, што і д р а н к а. Трасты з Докшыц привес. Саланое Віл. ТРАСТКА ж. Асобная пласцінка ў бёрдзе, трысціна. Трастка ў бёрдах. Лука Нараўк. ТРАСТЫ гл. ТРАСЦІ ТРАСУШКА ж. заал. Сітаўка, пліска. Трасушка — шара, з доўгім хвастом, больша ад яскулкі. Баброўнікі Гарад. ТРАСУШЧЫ дзеепрым. Дрыгвяністы, багністы. Трасушча балота, дзе лух, там багон, куп'е, не ступіш там. Вострава Маст. ТРАСЦА, ТРЯСЦА ж. мед. Малярыя. У войну і на трасцу захварэла, ледзве вычухалася. Пацаўшчына Дзятл. Трасца трасець. Саланое Віл. Трасца трасець чалавека. Малькуны Ігн. Усяго трасца трэсла, такую балезню меў. Гемзы Шальч. Яе трасца схваціла. Кураполле Паст. Трасца калоця. Мачаск Бярэз. Трасца трасе, рады німа. Кіралі Шчуч. Трасца трасе. Рыбчына Віл. Трясца трясе. Мішневічы Шум. ◇ Трасцу найсці — не знайсці нічога. Сам-та, гат, трасцу п нашоў, бо дзе яны знаюць, якія дарогі ці што. Скрыль Пух. ТРАСЦЁ І, ТРАСЦЕ, ТРЫСЦЁ зб. н. Тое ж, што і т р а с т к а. Раньша трасцё было дзяравяная. Трасцё ў бёрдзя. Малахоўцы Бар. У бёрдзе трасце. Дзяніскавічы Ганц. Трысцё ў бёрдзе. Валынцы В.-Дзв. Трысцё рабілі с клёну. Саланое Віл. У бердзе пруцікі ўверсе і ўнізе і такое трысцё. Кухты Віл. У бёрдзе было трысцё. Цяпінцы Віл. Трысцё драўляная. Магуны Паст. ТРАСЦЁ ІІ зб. н. Тое ж, што і т р а с н і к. Трасця ўкосіць. Міратычы Карэл. Трасцё ля балот. Саланое Віл. ТРАСЦІ, ТРАСТЫ, ТРЯСТІ, ТРЭСЦІ, ТРЭСЦЬ, ТРЭСЬ незак. 1. Растрасаць, растрэсваць. Былі драўляныя вілы пошар каровам трасці. Вузла Мядз. Як зложаць сыраватая сена — трасуць і сушаць. Лісна В.-Дзв. Трэсла сена. Паляцкішкі Воран. Трасці тыля сена не мецьмеця часу. Навасёлкі Свісл. Вын трасэ солому. Дзмітравічы Кам. 2. Перамешваць сена з саломай. Трэба трэсці трасянку. Лісна В.-Дзв. Трасем трасянку. Старое Сяло Зэльв. Нада страсці трасянкі каровам — траслі віламі салому з сенам. Вузла Мядз. Трасянку трасе. Міратычы Карэл. Трасці трасянку. Мярэцкія Глыб. Дзеравянымі віламі салому траслі, палка на два сука раздваівшысь. Рагулішкі Даўг. Буду трасянку трэсць. Жылі Іўеў. 3. Выбіраць роўную салому для кулёў. Кулі трасці трэба. Саланое Віл. Трасуць куле саломы водзіка. Кіралі Шчуч. Салому трэба трэсць [на кулі]. Старыя Смільгіні Воран. 4. Падсцілаць (у хляве). Дужа німа чым трасці ў хляве. Рагулішкі Даўг. 5. Разбіваць, трэсці (пра гной). Трасці гной і я хадзіла. Парэчча Гродз. Гной трасець ён, карову
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
/ 565