Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
дзе сена скосяць. Валеўка Навагр.; параўн. руск. трясогузка тж'. ТРАСА'ЛКА ж. Частка бульбаўборачнага камбайна. Дзераўное Стаўб. ТРАСАНУ'ЦЬ зак. Трасануць, стрэсці. Зачэпім лейцы i трасану рой у раёўку. Саланое Віл. ТРАСА'ЦЬ незак. Трэсці. I знова трасаюць. Ахрэмаўцы Брасл. ТРАСЕ'ЛЫІІЧЫК м. Той, хто трасе гной. Tрасельшчыкі naшлі трэсці гной. Трасельшчыкі трасуць гной. Гемзы Шальч. ТРАСЕ'ННІЦА, ТРАСЕ'НІЦА, ТРАСЕ'ЛЬНІЦА ж. Жанчына, якая растрасае гной. Трасенніца трасе гной. Мярэцкія Глыб. Трасеніцы трасуцъ гной. Валынцы В.-Дзв. Трасельніцы трэслі гной. Старыя Смільгіні Воран. TPACEHKA ж. Трасянка. Трасёнку дзелалі каровам: сена c саломай, раныліэ лашадзей бераглі. Пасіене Лудз. ТРАСКА/ зб. ж. Дранка. Страха бывая саламянная, з гонты, з траскі. Асавец Віл. Даўная траска хату крыць. Саланое Віл. ТРАСКА'ЛКІ, ТРАСКА'УКІ гл. ТРУСКАТКІ ТРАСКАНГНА ж. Траскатня. Што дзелая гэта трасканіна! Азяраны Раг. ТРАСКАНЯ' I ж. Toe ж, што i т р а с к а н і н а. Чую — трасканя на гарэ. Кураполле Паст. ТРАСКАНЯ7 II ж. Журба, смутак, маркота. Якая недагаднасць, трасканя! Кураполле Паст.; параўн. польск. troska 'клопат\ TPACKE' гл. ТРЭ'СКІ ТРАСНГК, TPO'CHIK, ТРЫСНГК, ТРЭСНІ'К м. бат. Чарот. Трасніком стрэхі крылі. Беразіно Докш. Траснік у нас каля paкі расце. Глівін Барыс. Траснік жала ды крыла страху, расце на азёрах. Белы Бераг Іўеў. Траснік на балоце. Мярэцкія Глыб. Траснік на сечку прывозілі i стрэхі ім крылі. Альхоўцы Лях. Троснік на балоце расце. Вялікія Баяры Шчуч. Нарос адзін трыснік, мяцёлку пускаіць. Дзёрнавічы В.-Дзв. Трыснік на балоце. Лайпушкі Ігн. Трэснік на балоце расцець. Пасіене Лудз. ТРАСНЯТ, ТРАСНЯ'К, ТРАСНЯ% ТРЫ СНЯТ, ТРЫСНЯЖ, ТРЫСНЯ'Х, ТРЫСНЁГ, ТРЫСНЁХ м. 1. Toe ж, што i т p а c н i к. Шмат траснягу ў возяры. Альхоўка Навагр. Траснягом стрэхі крылі. Солы Смарг. Трасняку ўкосіць. Міратычы Карал. На трасняку мяцёлачка цёмная, у балоце расце. Гемзы * Шальч. Траснях у возяры. Альхоўцы Лях. Трыснягу скаціна ня есь. Рыбчына Віл. Трысняк расце на райстах. Руднікі Шальч. Трыснях з мяцёлачкай. Жодзішкі Смарг. Трыснягу накасіў. Мярэцкія Глыб. Трыснёх ля балот, нарэзаў яго дах крыць. Рыбчына Віл. 2. бат. Рагоз. Трыснях — на ім булаўкі, з іх падушкі дзелаюць. Солы Смарг. ТРАСО'ТШ К м. Месца на двары, дзе сякуць дровы. Трасотнік — дзе дровы шчапаюць. На трасотніку дровы напілаваны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

tpochik, трасалка, трасаць, траселыіічык, трасельніца, трасеніца, траскалкі, траскаукі, траскаі, трасотш, трэскі
9 👁
 ◀  / 565  ▶