паводле значэння дзеяслова трапаць 1. Якое твае трапання! Мярэцкія Глыб. Лён падгатовілі да трапаня. Якоя тваё трапаня, ты больш ручку [лёну] зб'еш да пальца. Кіралі Шчуч. Якое тваё трапаня, што ты натрапала! Ёдлавічы Брасл. Ну, якоя тваё трапанё! Старыя Смільгіні Воран.
ТРАПАНУЦЬ незак экспр. Ударыць. Ён яго ў морду трапануў. Гемзы Шальч.
ТРАПАНЫ дзеепрым. Трапаны. Трапаны лён звязвая. Збляны Лід.
ТРАПАТАЦЦА незак. Дрыжаць, калаціцца, узбуджацца, напрагацца. Нервы ўсе трапочуцца. Беразіно Докш.
ТРАПАТЫН м. Тое ж, што і т а р п а т ы н. Чоп быў бальшы на смалярні, гналі трапатын, чоп для халаджэння быў. Жодзішкі Смарг.
ТРАПАЦЬ, ТРЯПАЦЬ, ТРЭПАЦІ, ТРЭПАТІ незак. 1. Трапаць, ачышчаць. Як трапалі, то выбівалі кастрыцу, і атрэп'е выбівалася. Дзераўное Стаўб. Адну жменю ільну бяруць і трэплюць. Навасёлкі Лід. Баба на стоўпчык трэпе лён. Збляны Лід. Тэраз лён трапалі. Грыкені Вільн. Трапачкамі трапалі. Васілевічы Гродз. Цёрлі лён, потым трапалі трапачкай. Канюкай Вільн. Буду лён трапаць. Кіралі Шчуч. У зімнюю пару лён трапаць добра. Навікі Лудз. Лён трапу. Паляцкішкі Воран. Трэпе лён. Беняконі Воран. Трэпім, чэшым лён. Старыя Смільгіні Воран. Лён трапаюць, а тады чэшуць. Стракішкі Трак. Лён трапаяць — дулька сыпіцца. Малі Астр. І трапала, і ціснула лён. Гальшаны Ашм. Трэба трэпаці лён, я трэп'ю і вона трэп'е. Смаляніца Пруж. Лён впэруч тэрлі на тэрніці, послі трэпалі найчастіей на ступі, потуом чэсалі на шчуотці. Курашэва Чыж.; параўн. польск. trzepać 'тж'. 2. Вастрыць бруском, мянташкай. Касу ня ўмела трапаць. Рагулішкі Даўг. 3. перан. Гаварыць недарэчнасці. Не трэплі абы-што. Мішневічы Шум. Вот чакірда, трэпіш абы-што. Малі Астр. Трэпліць абы-што. Дзёрнавічы В.-Дзв. Трэпля языком. Рудня Астравітая Чэрв. Трэпляць языком. Магуны Паст. Дык ты языкам трапі, а рукам волю не давай. Валеўка Навагр. ▽ Трэпля языком, як сука хвастом. Кіралі Шчуч.
ТРАПАЧ м. Трапальшчык. У нас мушчыны трапалі лён, мой бацька трапаў лён, бабы не трапалі, хадзіў трапач і трапаў. Валынцы В.-Дзв.
ТРАПАЧКА ж. Мянташка. Дай трапачку памяньціць касу. Вязынка Маладз.
ТРАПАЧКА, ТРЭПАЧКА ж. 1. Тое ж, што і т р а п а й л о. Трапло і трапачка — такая лапатачка, трапалі лён. Дзераўное Стаўб. Трапачкай трапалі. Гемзы Шальч. Былі трапачкі, як лапата длінная, выбіваць кастру. Опса Брасл. Трапачкай трапалі лён. Лісна В.-Дзв. Трапачка лён трэпле. Мярэцкія Глыб., Беразіно Докш. Трапачкай трэплюць лён. Беняконі Воран. Трэплям лён трапачкай. Дакудава Лід. Была дзеравяная трапачка, лён
91 👁