Старонка 116
◀ / 565 ▶
з якой выводзяцца трутні. Груздава Паст.; параўн. літ. tranìnė mõtina 'тж'. ТРАНДЫ гл. ТРАНТЫ ТРАНІЛА гл. ТРАЙНІЛА ТРАННЯ н. Дзеянне паводле дзеяслова церці. Пасля трання чэшуць на жалезную шчотку лён. Стральцы Гродз. ТРАНСАВА ж. Тое ж, што і тракеня. Трансава там, не уваліся. Новікі Гродз. Не праганяй бліско да трансавы кароў, бо заваліцца. Баброўнікі Гарад. ТРАНСАВІЦА ж. Тое ж, што і тракеня. У райстах трансавіца, карову не ўзгоніш на трансавіцу. Руднікі Шальч.; параўн. польск. trzęsawisko 'тж'. ТРАНСАВЫ прым. Дрыгвяны. Трансавыя балоты. Вострава Маст. ТРАНТЛІВЫ прым. Смярдзючы. Сільна трантліва самагонка. Магуны Паст. ТРАНТЫ, ТРАНДЫ мн. Лахманы. Каму патрэбныя яго транты смярдзячыя? Пацаўшчына Дзятл. У трандах не ходзіць. Грыкені Вільн. ТРАНШПАРТ м. Транспарт. На траншпарці рабіў. Кукарава Бярэз. ТРАПАЙЛО н. Прылада, якой трэплюць лён; трапальня. Трапайло трымаецца ў руках і трэпецца лён. Баброўнікі Гарад. ТРАПАК м. Падстаўка, якая выкарыстоўваецца пры трапанні льну. Трапак — доска, куды ложаць жменю, доска, удоўбаная ў калодачку. Гемзы Шальч. ТРАПАК м. с.-г. Драпак. Баранілі, патом трапаком. Пад трапак пару коней нада. Істра Лудз. Трапак — сем зубоў, валік, палкі жалезныя, круглыя валікі. Петкуны Брасл. ТРАПАК м. экспр. Балбатун, лапатун. Ой, трапак ён велькі. Гемзы Шальч. ТРАПАКІ мн. Стаптаныя чаравікі. Благія зношаныя бацінкі называлі трапакі. Крэва Смарг. ТРАПАЛКА ж. Тое ж, што і трапайло. Трапалка — што лён трапаць, трэпяць трапалкай. Лайпушкі Ігн. ТРАПАЛЬНІЦА ж. Жанчына, якая трэпле лён. Трапальніца якая з яе! Рудня Астравітая Чэрв. Будзем лён трапаць, нада ісці па трапальніцы. Кіралі Шчуч. Трапальніца трапала лён. Навасёлкі Лід. ТРАПАЛЬНЯ ж. Тое ж, што і трапак. У калодку ўбіта доска, называют трапальня, часом кадлубкі бралі, на іх трэплют. Лука Нараўк. ТРАПАЛЬНЯ ж. Тое ж, што і трапальніца. Трапальні лён трэплюць. Старыя Смільгіні Воран. ТРАПАЛЬШЧЫЦА ж. Тое ж, што і трапальніца. Трапальшчыцы трэплюць лён. Гемзы Шальч. Трапальшчыцы пошлі трапаць ільну. Малыя Аўцюкі Калінк. ТРАПАННЯ, ТРАПАНЯ, ТРАПАНЁ н. Трапанне. Дзеянне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 565 ▶