Старонка 107
◀ / 565 ▶
Тут плытко, а там тоня. Рыбы многа на тэй тоні. Стары Свержань Стаўб. 3. Частка возера. Азяро падзелена на кускі і называецца тоні. Бытінская тоня, там лух на Бытні касілі. Лісна В.-Дзв. 4. Старарэчышча, затока. Рака пайшла па другому руслу, а гэта засталося ўбаку — тоня. Тоня — ад ракі адход. У тоні лён мачылі. Беразіно Докш. ТОНЯНЕЧКІ, ТОНЕНАЧКІ прым. памянш. Тоненькі. Палатно тонянечкая. Навасёлкі Лід. Тоненачкі, худзенькі брыгадзір. Пацаўшчына Дзятл. ТОПАЦЬ незак. 1. экспр. Ісці. А Быкаў з вудай топаіць. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Хадзіць. Я топаю, але слаба. Топай, баця, хоць кала стала, і ён топаіць. Ахрэмаўцы Брасл. ТОПЕЛЬНІК м. Тапелец. Два топельнікі сёлета пахавалі, утапіліся. Кухты Віл. ТОПЕНЬ ж. Таптуха. Топень усодзіць у воду, нагой патопае — і рыба. Пасека Ст.-Дар. ТОПЕРЭЧКА прысл. Цяпер, зараз. Добрэ вам, молодэжу, топерэчка. Усе обутые ў чэрэвіках, у чобоцях. Смаляніца Пруж. ТОПІЛЬ гл. ТОФАЛЬ ТОПІРО, ТОПЫРО, ТУПІРО прысл. Тое ж, што і т о п е р э ч к а. В лавку сходыла, а топіро дэшш, в городы зроблю. Сіманавічы Драг. Топыро ны плачэ. Дзмітравічы Кам. Тупіро я косу клыпав. Радастаў Драг. ТОПІТІ незак. ◊ В горыэлці топіті — растрачваць грошы, здароўе ў выніку злоўжывання алкаголем. Е такіе, што ціелу господарку і здоровіе в горыэлці топят. Курашэва Чыж. ТОПІЦІ гл. ТАПІЦЬ ТОПКА ж. Дзеянне паводле значэння дзеяслова тапіць. Када пачынаецца топка, дым ідзе, дзвер аткрывая. Масілавічы Сл. ТОПКА, ТОПКО прысл. Гразка, вязка. Топка — граска. Мярэцкія Глыб. Топка, ногі вязнуць. Беразіно Докш. Ня йдзі, бо там топко, утопісся. Солы Смарг. ТОПКІ прым. Які выдзяляе многа тлушчу. Топко сало. Малахоўцы Бар. Топка сланіна. Номікі Бабіц. ТОПКІ, ТУПКІ прым. 1. Гразкі, вязкі. Там тупко балото. Малахоўцы Бар. У нашым возяры берагі топкія. Ёдлавічы Брасл. Нарач — топкая возіра, бываюць топкія балоты. Вузла Мядз. Топкі, кап неват тануў. Мыто Лід. Такоя топкая балота, угрузнеш. Рудня Астравітая Чэрв. Тупкае месца на рацэ, дзе купаюцца. Вострава Маст. 2. Цвёрды. Тупко дно, не правальваецца. Топкая балота там, дзе не угразніш. Нізок Уздз. Тупкая балота, зверху угразнеш, а там цвёрда. Бакшты Іўеў. На балоце, дзе грудок, там тупкае месца. Збляны Лід. Каля Котры тупко балото, можно прайсці. Стральцы Гродз. Дарога тупкая была. Новіны Нясв. ТОПКІ толькі мн. Цяжар, які прымацоўваецца да рыбалоўнай сеткі, каб яна трымалася на дне і не ўсплывала наверх.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 565 ▶