Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ТО'МНЫ прым. Стомлены. Я такая томная. Малый Аўцюкі Калінк. TO'HA ж TGH м. Тона. Тоя лета тона агуркоў была дзевяноста рублёў. Вецярэвічы Пух. Две тоне прывезлі мукі. Старое Сяло Зэльв. Тры тоне налапалі рыбы, везлі на машыне. Вострава Мает. За адзін заход семдзесят два тона ўзялі лішча. Ахрэмаўцы Брасл. Два тоны травы выперлі з балота. Ёдлавічы Брасл. Солі купілі два тоны на траіх. Гальшаны Ашм. ТО'НЕНАЧКІ гл. ТО'НЯНЕЧКІ ТО'НЕНЬКА прысл. Тонкім голасам. Дзевачка плачыць тоненька, a хлапец тоўста. Саланое Віл. ТО'НЕНЬКІ прым. памянш. да т 6 н к i. Карашок тонёнькі. Лісна В.-Дзв. TO'HKA прысл. Тонка. Як зрабіць, штобы тонка направь? Навікі Лудз. TO'HKI прым. Тонкі. Тонкія кішкі i тоўстыя кішкі. Кіралі Шчуч. Тонкія ніткі. Вялікія Баяры Шчуч. V Тонак — гонак. Дзёрнавічы В.-Дзв. ТОНЧА'ТІ незак. Худзець, марнець. Тэкля як вышла замуж, то хутка начала тончаті. Курашэва Чыж. ТО'НШЫ прым. Танейшы, танчэйшы. 3 ільну тоншыя, a c naкулля групшыя прадут ніці. Лука Нараўк. ТОНЬ T ж. Адзін заход з рыбацкай снасцю пры лоўлі рыбы i адзін улоў. Тонь — заход, зайшлі, працягнулі сетку, выбралі — адну тонь выбралі. Кураполле Паст. ТОНЬ II ж. 1. Вялікі невад. Тонь — большая сетка. Старыя Трокі Трак. 2. Частка вуды, лескІ. Тонь — удачкі кусок, лескі. Жылі Іўеў. ТО'НЬКА ж. памянш. да т о ня 4. Рыба ў тонькі заходзіцы Беразіно Докш. ТО'НЯ ж. 1. Toe ж, што i т о н ь I. Які круг закінулі рыбакі, гэта тоня называецца. Галубы Мает. Рыбу ловіш, i сколькі выцягніш за адзін рас, кажуць тоня. Дакудава Лід. Сколькі тоняў fi здзелаў. Закінуў сецр i выцягаеш — i тоня. Збляны'Лід. Сцягнуў тоню i рыбы няма. Сцягнулі дзве-тры тоні. Саланое Віл. Раз зацягнуў невадам, ды гэта тоня. Глівін Барыс. Тоня, як рыбу цягнуць, але не знаю, точна што. Рагулішкі Даўг. Дзве тоні сышлі i мала налавілі. Лісна В.-Дзв. Хазяін выйдзіць, некалькі тонь закруціць каля мосту i візець рыбу. Тоні зацягуюць i ловяць рыбу. Кудзялянцы Шальч. Пяць тонь невадам нацягаў. Вецярэвічы Пух. Займаецца невадам метраў дваццаць-трыццаць, па якойуўягнуць неват. Гэта тоня. Тоня — захот c сеткай ці іншай снасцгд, тры тані сцягнуў i ні злавіў рыбы. Мярэцкія Глыб. 2. Глыбокае месца на радэ ці возеры, дзе закідаецца невад; вір. Тоня — месца, дзе закідаецца невад зімою альбо летам. У гэтай тоні закінуў неват, гэтая тоня глыбокая, a некаторыя тоні былі мелкія. Альхоўка Навагр. На тоні, у глыбокам, не замярзае. Haвасёлкі Свісл. Тоня — глыбокая месца на Немні. Збляны Лід
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

toha, tohka, tohki, зблянылід, томны, тоненачкі, тоненькі, тонька, тонянечкі, якойу^ягнуць
11 👁
 ◀  / 565  ▶