СПАРАТКАВАЦЦА гл. СПАРАДКАВАЦЦА
СПАРАТКАВАЦЬ гл. СПАРАДКАВАЦЬ
СПАРАХНАВАЦЕЦЬ зак. Спарахнець. Радыска спарахнавацела, як парахна, падзіркуецца, як сіта, нет ні соку, ні ўкусу. Кураполле Паст.
СПАРНА ж. Тое ж, што і с п а р а. ▽ Спарна, сыдзі да нас, да нас, кап спарыла хлеп у нас. Ракаўскія Швянч.
СПАРНЕЙ прысл. Больш спорна. Кап я аддахнула — работа п ішла спарней. Кураполле Паст.
СПАРНЕЙШЫ прым. выш. Больш спорны. А сала спарнейшая, чым масла. Пацаўшчына Дзятл.
СПАРНІЦА ж. Спарыш. Спарніца ў бабы аднае, два пальцы ўмесці зрошшыся на назе. Кіралі Шчуч.
СПАРНІЦА ж. мед. Нарыў паміж пальцаў. Спарніца ў яе на руцэ. Вялікія Баяры Шчуч.
СПАРНЯ ж. абрад. 1. Кавалак хлеба, які закопваюць у зямлю ў час дажынак, каб на будучы год быў добры ўраджай. Як астанецца нямнога, каласкі абажнём, завяжам, пад яе хлеп закапаям і гукаліся яшчо: «Спарня, спарня, гу-гу-гу!» Магуны Паст. Спарню мама некалі на полі пакідала, яшчэ гукалі: «Спарня, спарня, гу, са ўсіх палёў, са ўсіх двароў — у наш двор, спарня, гу!» Завельцы Астр. 2. Тое ж, што і с п а р а. ▽ Спарня табе! Жодзішкі Смарг. Спарня ў дзешку! Ахрэмаўцы Брасл.
СПАРШЫВІЦІ зак. Сапсавацца. Сёголіта было мокро і картохлі спаршывілі. Курашэва Чыж.
СПАРЫЖАВАНЫ прым. Тое ж, што і с п а л і р а ж а в а н ы. Спарыжаваны яго бацька. Магуны Паст.
СПАРЫЖАВАЦЬ зак. Тое ж, што і с п а л і р ж а в а ц ь. Мяне спарыжавала пасля грыпа. Масілавічы Сл. Бывае, віхар урэдны спарыжуе. Дарава Лях.
СПАРЫНЯ І, СПАРЫННЯ ж. бат. Спарыння. Спарыня. Вялікія Баяры Шчуч., Істра Лудз. Маланка жыта паліць — спарыня ў жыці. Калі ў муцэ спарыня, то натта вольнасць, шкодзіць жывёле. Кіралі Шчуч. Спарыня ў жыці расцець, яе здаюць на лякарства. Вузла Мядз. У жыце спарыня. Мыто Лід. Спарыня — чорныя зерня. Вялікія Нястанавічы Лаг. Спарыня на колася. Мярэцкія Глыб. Спарыння ў жыце, чорныя рожкі такія. Яніна В.-Дзв.
СПАРЫНЯ ІІ ж. 1. Тое ж, што і с п а р н я 1. Як дажыналі жыта, хлеп укопавалі ў зямлю і называлі спарыня. Груздава Паст. Нада ш хлеба ўзяць на спарыню. Альхоўка Навагр. 2. Тое ж, што і с п а р а. ▽ Спарыня табе — як хто заходзіць: на ўток заходзіць ці ў варыўню. Спарыня ў дзяжу — а табе сто рублей у машну! Кураполле Паст. Спарыня табе [у рабоце якой]! Спарыня ў дзешку! Мярэцкія Глыб. Спарыня табе — як
96 👁