Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
робюцъ, а хто прыдзе, i так скажа. Саланое Віл. Спарыня ў дзяжу! Рагулішкі Даўг. СПАФЬІЦЦА зак. 1. Утушыцца. Спарьщца авёс у пены. Пярэкі В.-Дзв. 2. Сапрэць. Спарылася сена, аш курыць. Бакшты Іўеў. 3. Задыхнуцца. Тры хлапчыке зайшлі ў сушилку, паснулі i спарыліся. Кіралі Шчуч. СПАФЫ ЦЬ, СПАФЫТІ зак. 1. Згатаваць. Авёс спарылі на талакно. Валынцы В.-Дзв. Спараць, высушаць авёс. Солы Смарг. 2. Закіпяціць. Трэба малака спарыць i выпіць ад кашлю. Кіралі Шчуч. СПАРЫ 'ЦЬ, СПОФЫЦЬ незак. абрад. У выразе: Спары (спор), божа (бох) — пажаданне поспеху ў працы, багацця, ураджаю. Спары, божа! Жылі Іўеў. Спары, бох! Жыдзевічы Іўеў. Спор, божа,— пажаданне, каб болей вялося, спорылася. Граўжышкі Ашм. Спор, божа,— пажаданне ў працы. Старыя Смільгіні Воран. Як месіць хлеп, а хто зойдзя, кажуць: «Спор, божа!» Кіралі Шчуч. Спарна, сыдзі да нас, да нас, кап спарыла хлеп у нас! Ракаўскія Швянч. СПАРЬПП I м., СПАРЫШЫ', СПАРЫШ Э' мн. 1. Тое ж, што i с п а р н i ц а. Два каласке вырастаюць умесце — гэто спарыш. Малахоўцы Бар. Спарышы ў каласох: адна сцяблінка i два каласы. Збляны Лід. Спарыш — два каласкі разам.' Глівін Барыс. Спарыш — калі два каласы выходзюць разам. Беразіно Докш. Спарыш у жыце найшла — два калівы на адным каласку. Мачаск Бярэз. Спарыш — два ўмесці гурочкі, каласы. Альхоўцы Лях. Спарышы ■— жыта два каласы ці арэхі. Солы Смарг. Спарышы — два гарэхі зрасліся. Альхоўды Лях. Спарышэ — два коласы на жыце. Дзяніскавічы Ганц. V Як носіш спарыш, дык i грошы спорацца. Кураполле Паст. Мужчина спарыш у шапку ўклеіць i ходзіць — шчасце нашоў, будзе спорны хлеб; жэншчына спарыш тэж хавав. Відаўцішкі Вільн. 2. абрад. Дзве жменькі жыта, якія ставяць на кут у час зажынак, каб у далейшым быў добры ўраджай. Спарыш — як зажынаюць. Ужо аспадыня зажала спарыша. Спарыш стаіць у покуці, пака не вязуць жыта ў гумно, а як прывес жыта, яго наперат нясуцъ i кладуць пат спот у старану. Кіралі Шчуч. СПАРЫ'Ш II м. бат. Спарыш. Спарыш цягняцца, лісточкі дромнянькія, каля дарогі расце. Малахоўцы Бар. Спарыш свінні ядзяць. Вялікі Лес Круп. СПАРЫ'Ш III м. Тое ж, што i с п а р ы н я I. Спарыш у коласі жыта, спарыш лечнічы, сабірают. Лука Нараўк. СПАРЫ'ШКА ж. Тое ж, што i с п а р н і ц а. У жыці бываіць спарышка — два каласкі зрошшыя. Спарышка — дзе атожылы пашлі, на два ствалы дзерава. Ахрэмаўцы Брасл. Спарышка — бульбіна, агуркі зрастаюцца. Дзёрнавічы В.-Дзв. Спарышка — калі каласы зросшыя. Мішневічы Шум. СПАРЫ'ШЫК м. памянш. да с п а р ыш I, 1. Спарышык
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
23 👁
 ◀  / 617  ▶