Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
якая буква, а ён напускав сякераю — спанатурылі яго. Дзяніскавічы Ганц. СПАШ 'ЦА ел. СПАДШ 'ЦА СПАННЕ, СПАНЬЕ, СПАНЕ, СПАННЕ', СПАННЯ' н. Стан паводле значэння дзеяслова с п а ц ь. Мала спання, Жарову выганяць трэба. Жодзішкі Смарг. Спаньё маё, толькі драмлю. Міратычы Карэл. Яков там спанё было?! Вялікія Баяры Шчуч., Альхоўцы Лях. Яков було спанне?! Дзмітравічы Кам. Такоя спання, ні дай бох! Стральцы Гродз. СПАРА' ж. Прамежак (у капытах жывёлы, паміж пальдаў у чалавека i інш.). Капыт, спара паміж капытоў. Карова прабіла cnapy. Карова цвік загнала ў тару. Спары ад мокрасці гніюць, некалі засыпалі плавушкай. Кіралі Шчуч. Между спараў капыцікі. Падаўшчына Дзятл. Паміж cnapŭ свярбіць. Паміж тары [паміж ног]. Ністанішкі Смарг. Міжы тары быў мазоль. Дакудава Лід.; параўн. польск. szpara шчыліна'. СПАРА' ж. абрад. Спор. V Cnapa цябе ў дзешку! Глівін Барыс. Спары табе! Жодзішкі Смарг. СПАРАДЗГЦЬ зак. Нарадзіць. Спарадзіла чачотачка ceміра дачок. Ухвала Круп. СПАРА'ДКАВАЦЦА, СПАРА'ТКАВАЦЦА зак. Абжыцда. Перш зацяліся, а як спараткаваліся — дзіця захацелі. Граўжышкі Ашм. СПАРА'ДКАВАЦЬ, СПАРА'ТКАВАЦЬ зак. 1. Упарадкаваць. Няхай дажджу ня будзіць, пака сена не спараткуем. Дзёрнавічы В.-Дзв. 2. Прыбраць. Добрая дзевачка — спараткавала ў хаця. Малі Астр. Спарадкавала ў хаце. Чычалі Швянч. Ен бы спараткаваў тут. Старыя Трокі Трак. 3. Памыць i прыбрадь нябожчыка. Трэба ісці яе спараткаваць — свякроў памёрла. Малі Астр. 4. Дагледзець. Я кажу ей: «Давай спараткуям» [хворага], ужо змяркалася. Малі Астр. Банка спараткавала дзіця. Дакудава Лід. Спараткуй карову, старая ня здоляя. Руднікі Шальч. СПАРАЛІЖ АВА'НЫ, СПАРАЛІЖ О'ВАНЫ, СПАРАЛІЗАВА'НЫ, СПАРАЛІЗО'ВАНЫ дзеепрым. Тое ж, што i с п ал і р а ж а в а н ы. Натуральна пакутніца ляжыць спараліжавана. Мсцібава Ваўк. Спараліжованому чоловіекові тяшко на свіеті Шыті. Курашэва Чыж. ён спаралізованы ляжыць i не рухаецца. Мсцібава Ваўк. СПА'РАНЫ I прым. 1. Сапрэлы. Спаранае сена, як сырок. Лука Нараўк. 2. Кіпячоны. Спаранэ молако хутко кваснісе. Курашэва Чыж. СПА'РАНЫ II дзеепрым. Аплоднены. Трутоўка адкладвае трутнёў, бо яна неспараная. Мыто Лід. СПАРА'НЯ прысл. Зранку. Прыехаў у нядзельку спараня. Талейкі Швянч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аваны, спарадкавацца, спарадкаваць, спаралізаваны, спараны, спараткавацца
15 👁
 ◀  / 617  ▶