Збожа ссыпалі ў сверан. Альхоўцы Лях. Свырон, свыронак — так звут. Дзмітравічы Кам.; гл. ДАБМ, карта № 239; naраўн. літ. svirnas тж'. СВІРДАВА'ЦЬ незак. Свідраваць. Свярдзёлкам свірдуюць у зялезі. Стральцы Гродз. СВІФКАЛА н. заал. Цвыркун. Свіркала ў нас пад печчу. Мішневічы Шум. СВГРКАЦЬ незак. Цырыкаць. Скаўронак свіркая ўвярху. Малі Астр. СВІРКА'ЦЬ незак. Бліскаць. Маланка свіркае. Баброўнікі Гарад.; параўн. руск. сверкать тж'. СВІРКУ'Н м. Toe ж, што i с в i p к а л a. Свіркун крычыць. Граўжышкі Ашм. Свіркун свіркае. Беняконі Воран. Свіркун у хату залезя i свіркая. Рудня Чэрв. CBIPO'HAK, CBIPO'HOK, СВЫРО'НОК м. НевялІкі свіран. Кросна стаяць у свіронку. Навасёлкі Свісл. У свіронку жывуць, балькі павываліваліся. Пацаўшчына Дзятл. Усё стаіць у свіронку: картошка, кадушка. Баброўнікі Гарад. Свіронак аддзельна стаіт, тры-штэры мэтра ад дому. Лука Нараўк. А свіронкоў мало е, свіронок стоіт отдельно, а клець в сенях. Смаляніца Пруж. Трэба збыратэ в мышкі, потом вызут до свыронка. Дзмітравічы Кам. СВІРО'НАЧАК м. памянш. да с в i р 6 н а к. Свіроначак прыстроілі да хаты. Г айна Лаг. СВІРСНЯ' гл. СВІРШНЯ' СВІРСТУНЫ' мн. Свежына. Свірстуноў прынясі пакаштаваць. Свірстуны — кусок мяса, сала. Просяць: «Прыдзі. на свірстуны, бо дзісь у нас свірстуны». Дэгшні Шальч. СВІРУ'Ш АЧКА ж. памянш. да с в і р ў ш к а. Свірушачку запаліла. Рудня Астравітая Чэрв. СВІРУ'Ш КА ж. Самаробная газоўка. Свірушкі дзелалі з гільзы: сплешчуць, трапку заложаць, карасіны ўлеюць — i яна гарыць. Слепку называлі свірушкай — маленькая цяпло, малы свет дае, таму яе так называюць. Свірушка, ці газнічка. Рудня Астравітая Чэрв. V Свеціць свірушка, як воўча вока. Рудня Астравітая Чэрв. СВІРШ НЯ7, СВЯРШ НЯ', СВІРСНЯ' ж. 1. Журавель у студні. У свіршні ключ. Жыдзевічы Іўеў. Свіршня каля студні, чаплялі вядро. Малі Астр. Свіршня ў студні. Граўжышкі Ашм. Свіршню суня ў студню. 3 свіршняй студня. Гемзы Шальч. Свіршня была ў студні. Руднікі Шальч. Свіршня — палка, што апускаецца ў студню. Старыя Трокі Трак. Свіршня была ў студні, вісела c крукам, i вядро вісела. Баба вілавата, свірсня спускаецца на палцы. Сасноўка Смарг. Свірсня ў дзеравяным калодзежы. Бакшты Іўеў. 2. Toe ж, што i св i p. Свіршня да студні. Галоўні Воран. Да свіршні весілі жэртку ваду браць. Жылі Іўеў. У студні свіршня. Старыя Трокі Трак
Дадатковыя словы
cbipohak, cbipohok, свыронок, свірдаваць, свіркаць
7 👁