СВЕНТАЯНСКІЯ мн. Тое ж, што і свентаянка 1. Я заварываю свентаянскія, кмін заварываю. Ракаўскія Швянч.
СВЕНТАЯНЬСКАЯ НОЧ ж. рэліг. Ноч напярэдадні свята Івана Купалы. Груздава Паст.
СВЕНТЫЯЛКА, СВЕНТЫЯНКА гл. СВЕНТАЯНКА
СВЕНТЫЯН, СВЕНТАЯН, СВЕНЦІЯН м. Тое ж, што і свентаянка 1, 2. Свентыян ад усякіх балезняў. Бакшты Іўеў. Свентыян, як галава баліць, то п'юць. Рагулішкі Даўг. Свентаян расце каля поля. Галубы Маст. Свенціян ат печані, нэрваў, жоўценькія невялікія кветачкі ў яго. Галубы Маст. Свенціян ад жалудка. Пацаўшчына Дзятл. Свенціян для ўсяго: для жывата, для ўсіх хвароп. Малахоўцы Бар. Свенціян — добрае лякарства. Рыбчына Віл.
СВЕНЦАЦЬ гл. СВЯНЦАЦЬ
СВЕНЦІЯДЛО н. Тое ж, што і свентаянка 1. Навасёлкі Свісл.
СВЕНЦІЯНСКАЕ ЗЕЛЬЕ гл. СВЕНТАЯНСКА ЗЕЛЬЯ
СВЕНЦІЯНСКАЯ ЛЯКАРСТВА н. Тое ж, што і свентаянка 2. Лапічы Асіп.
СВЕНЧАК м. Сектар кола. Частка кола з некалькімі спіцамі — свенчак. Глівін Барыс.
СВЕРАН гл. СВІРАН
СВЕРБ, СВЕРП, СВЁРП м. мед. Сверб. Сверб такі, няможна трываць. Магуны Паст. І такі ў малога сверп з'явіўся, калі прастудзіўся той. Дубашы Валож. Свербу няма і пошасці няма. Кудзялянцы Шальч. Такі сверп стаў ад лякарства, што ня вытрываць. Солы Смарг. Кароста послі вайны была, сверп, аш ташніць, так свярбіць. Кураполле Паст. Сверп напаў на свінню, сверп ёй, хвост апусціўшы, ходзіць — ідзі на які ражон падзяры, то ня будзя свярбець. Кіралі Шчуч. Свёрп нападая на свіней. Вострава Маст.
СВЕРБЕЦЬ гл. СВЯРБЕЦЬ
СВЕРДЗЁЛАК, СВЯРДЗЁЛАК, СВЭРДЁЛОК м. Свярдзёлак. Свердзёлкам пакручаны былі дыры. Лука Нараўк. Свярдзёлкам дзюркі круціць, а дрэль — большую дзюрку і дзе цвёрда. Ёдлавічы Брасл. Свярдзёлкам наганяе зубэ ў граблях. Пацаўшчына Дзятл. Свярдзёлак — круціць дзіркі. Дзяніскавічы Ганц. Свэрдёлком вэртят дыркі в дэрэві. Курашэва Чыж.
СВЕРСЦЬ ж. Калодзежны журавель. У студні сверсць. Кемялішкі Астр.; параўн. літ. svirtis 'тж'.
СВЕРШЧЫК м. заал. Цвыркун. Чычалі Швянч.
СВЕРЫЦЬ незак. Адцягваць. Ідзець з вялікай куксай [валасоў] на галаве, а кукса сверыць галаву назад. Беразіно Докш.; параўн. літ. sverti 'тж'.
94 👁