Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
СВЕС м. Застрэшак. Свес пад крышай, за дом спускаецца. Скрудалена Даўг. СВЕТ, CBIT м. 1. Зямля, Сусвет. Усякія людзі ёсць на свеця. Збляны Лід. Па свеці ходзіць. Бальшой жа свет, i ўсюды разніца. Ахрэмаўды Брасл. Няма такога ў свеце. Кухты Віл. Мы інцерасуемся i светам: гдзе войны, хто праў, хто не праў. Месянцы Брасл. Свет вялікі. Альхоўка Навагр. УСвет ні біз добрых людзей. НІма на свеця дабра. Вузла Мядз. На свеце ружне ce плеце. Граўжышкі Ашм. Бох не глядзіць — свет мяняіць. Вузла Мядз. Світ вылікый, a місця мало. Сіманавічы Драг. 2. Далёкі край. Адна недзя ў свеця. Магуны Паст. Паехала ў свет, мяне кінула. Дакудава Лід. Адзін сын у свеця. Вузла Мядз. Я пашоў у свет. Лісна В.-Дзв. Я ў хаця больш відзела, як ты на свеця. Малі Астр. Ен быў на свеце, i яна прыстроілась з другім. Саланое Віл. Яна бадзялася па свету. Старыя Трокі Трак. Была са свету нявестка. Рудня Астравітая Чэрв. Дэсь у світ поіхав. Сіманавічы Драг. 3. Сонечнае святло. У У акне свет, а за акном большы. Солы Смарг. Каб табе свет не свяціў! Саланое Віл. 4. Электрычнае святло. Свету няма i лямпы ў мяне няма. Малахоўцы Бар. Другі дзень німа света. Вузла Мядз. Свет нада патушыць. Темзы Шальч. Светам свяціла i не нашла — як вадой разлілася качулка. Валынцы В.-Дзв. Ен тут пры свеце электрыкам. Завельцы Астр. Свет быў ня ўведжаны. Едлавічы Брасл. 5. Світанне. Сядзелі позна, а каторыі перат светам дамоў расхадзіліся. Валынцы В.-Дзв. Сядзеў да свету. Лоск Валож. V Глядзіць мужык: ужо свет, а каня прапоў i слет. Валодзькі Маладз. 6. Зрок. Чалавек быў пры наеах, пры свеце чалавек [бачыў]. Парэчча Гродз. 7. Чалавечае грамадства, аб'яднанае пэўнымі адносінамі. Вэдлуг ціперэшняга света яна добрая. Кіралі Шчуч. Іншы свет пашоў. Старыя Трокі Трак. Цяперашняга свету моладзяш старых уважав. Дакудава Лід. 8. Нармальнае чалавечае жыццё. Яна свету не відзя за работай. Темзы Шальч. 9. у знач. прысл. цяпёрашнім свётам. Цяпер. Цяперашнім светам бацькоў шануюць. Вецярэвічы Пух. 10. Вельмі многа. Работы свет. Кузьмічы Люб. Зарэ в лісы світ гэтых ягыд. Сіманавічы Драг. О Блізкі свет — вялікая адлегласць. Бліскі свет прайшоў напрасна. Рудня Астравітая Чэрв. Блізак свет хадзіць кожан дзень. Міратычы Карэл. За бліскі свет нада хадзіць Мярэцкія Глыб. За світ — вельмі далёка. Якый гэтой дэнь, а за світ пышком сходыла, аж за Дорогычэнь. Іван за світ йіздыв в зарібкы, аж на Камчятку. Сіманавічы Драг. 3-за свету — з далёкіх месц. Людзі з-за свету сюды ездзяць, лечацца. Валеўка Навагр. 3 усёго світа — пра чалавека, які шмат разоў мяняў сваё месцажыхарства. «Скыль ŭiŭi мужык?» — «А дэсь з усёго світа: вжэ дэ вын тылько ны жыв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанае
4 👁
 ◀  / 617  ▶