ТЫСЬ незак. 1. Сварыцца. Яны сварацца, ругаюцца. Кураполле Паст. Будуць сварыцца. Рыбчына Віл. Сварыліся даўней. Лісна В.-Дзв. Што ты сварысся праз акно! Руднікі Шальч. Ні нада сварыцця — калі ш не абайдзесся ніяк, кап ні пасварыцця! Не ўцерпіш! Чаго сварыцця?!— сказаў і ідзі. Сварыліся цэлы дзень, і спакою німа. Мы з ёй не сварыліся. Кіралі Шчуч. Будут сварыціса. Не сварацца, не крычат. Ялова Пруж. За шчо ветэ сварытэса? Нэ сварэтэса! Смаляніца Пруж. Ны трэба було йім сварытысь. Сіманавічы Драг. ▽ З зяцям сварыся — і за парох дзяржыся, с сынам сварыся — і на печ дзярыся. Кіралі Шчуч. «Чаму мужык сварыцца?»—«Што ў гаршку не варыцца». Старыя Смільгіні Воран. 2. перан. Выказваць гукамі незадавальненне адзін адным (пра насякомых). Сваруцца маткі пчаліныя ў лежні: адна — ту-туту [старэйшая таўсцейшым голасам], а другая — цыў-цыў-цыў [танчэйшым голасам]. Валынцы В.-Дзв. СВАТ м., СВАТЫ мн. 1. абрад. Хто сватае каго-н., удзельнічае ў сватанні. Мой чалавек быў за свата. Кудзялянцы Шальч. Адзін паехаў у сваты да дзеўкі. Збляны Лід. У сваты прыяжджалі бацька хрышчоны ці дзяцька. Вузла Мядз. У мяне сваты былі — гэта гонар. Ні магла адбараніцца ад сватоў. Двацацера ці болей сватоў было. Саланое Віл. Сватаві даецца падарак. Каўняны Гродз. На вяселі сват, маршалак. Васілевічы Гродз. Як сват прыедзе, то на кут вешалі рушнікі. Завельцы Астр. Многае залежыць ад свата і свацей. Валеўка Навагр. Прыходзіць малады, ложаць музыкантам грошы, і сват кладзе, заказваюць, што іграць. Збляны Лід. 2. абрад. На вяселлі родзіч з боку маладой у адносінах да родзічаў маладога і наадварот. ▽ Ой, сват, сваточок подарыв платочок, я за гэтой платочок поцылую разочок. Сіманавічы Драг. 3. Бацька нявесткі ці зяця. Сват мой не вымагаў пасагу. Малі Астр. Сват накуплёў зямлі ў памешчыка. Літва Лях. 4. Мянушка таго, хто часта бываў за свата. Яго празывалі «сват» — і да смерці астаўся «сватам». Малі Астр. СВАТАВАЦЬ незак. Сватаць. Сватавалі і багатыя, і надзетыя. Саланое Віл. СВАТАЦЦА незак. 1. Сватацца. Сватаўся хлопец, але, мусіць, не пара. Чуркі Ашм. Бываіць, што сватаіцца, сватаіцца — і адкажыць. Буды В.-Дзв. 2. Тое ж, што і с в а т а в а ц ь. Прыяжджаюць вечарам, сватаюцца. Васілевічы Гродз. СВАТАЦЬ незак. Тое ж, што і с в а т а в а ц ь. Сватаюць яму дзеўку. Васілевічы Гродз. СВАТОЎСТВА н. Сватанне. Да сватоўства гета песня. Дзёрнавічы В.-Дзв. СВАТЫНЯ ж. Тое ж, што і с в а н ь к а. Маладая брала сватыню. Васілевічы Гродз. СВАХА ж. 1. Маці мужа ў адносінах да маці ці бацькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
103 👁