САЛАДЗЕ'Ш НЫ прым. выш. Саладзейшы. Гэны яблык саладзейшы. Едлавічы Брасл. Саладзейшы кампот. Гемзы Шальч. Гэты мёд саладзейшы. Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл., Рудня Астравітая Чэрв. САЛАДЗГЦЦА незак. Toe ж, што i с а л а д ж а ц ь. У гаршку лепей салодзіцца. Кіралі Шчуч. САЛАДКА'ВЫ, САЛАТКА'ВЫ прым. Саладкаваты. Як у дзешцы пяклі свой хлеп, салаткавая кісля была. Вузла Мядз. Раўуеня салаткавая, a потым закісніць. Дзёрнавічьг В.-Дзв. САЛАДНАВА'ТЫ прым. Саленаваты. Суп саладнаваты. Мсцібава Ваўк. САЛАДО'ВЫ прым. Соладавы. Солат расцілі, сушылі i caладовую муку робілі. Ахрэмаўцы Брасл. САЛАДУ'ХА, СОЛОДУ'ХА ж. кулін. 1. Toe ж, што i с а л а д а в а я раўі ' еня. Саладуха — жыта сушылі i малолі, разводзілі вадой i станавілі на прыпяку, i памешвалі, кап яна саладжала, ставілі ў печ, выпарыцца, i тады ў дзежаццы разводзілі, яна паткісая i елі з бульбай — натта смачна. Солы Смарг. Муку закалоцім, лёду паложым (лёт асалоджвае) i на прыпечак паставім — i саладуха. Гальшаны Ашм. Саладуху выліваеш у ваду — i квас. Чуркі Ашм. Саладуха салодзіцца, яе у печ ставяць, мяшаяць, выбіваяць, як упарыцца, тад'ы разводзяць i кісніць, яна ш смашная i соладзі ёсць у ёй. Груздава Паст. Саладуху ў гаршку лепі саладзіць, а тады ў дзешку, закісніць — i раўтеня. Кураполле Паст. Саладуху рабілі: муку раскалачаваюць у вадзе, яно салодзіцца, ставяць у печ, накрываюць, закіпіць, у дзежку выльюць, яно падкісне ~ i смашная саладуха. Рыбчына Віл. Саладуху зробім у лёгкім духу, салодзім, а тады парыцца, а тады ў дзяжы развядзем. Яна паткісніць трохі — i з бульбай ясі. Саладуху на квас рабілі. Саланое Віл. Аржаная мука ў катле разбалтаецца, ставяць у печ — i саладуха палучаецца. Валынцы В.Дзв. Саладуху робілі, яна салоткая. Ахрэмаўцы Брасл. Саладуха саладзея, заліваюць у дзежку, апкісня — i гатова. Старыя Смільгіні Воран., Бакшты Іўеў. Саладуха — гэта квас, што робіцца з цвета i салодзіцца. Быстрыца Астр. Саладуха — завараная І заквашаная з цвета яда. Крэва Смарг. Саладуху запарвалі з жытняй мукі. Навасёлкі Лід. Жыта заросціцца, мелюць, учыняюцъ І на прыпяку стаіць, тады прыкісня — i саладуха. Вялікія Баяры Шчуч. Саладуху гатавалі з мукі жытняй; ліюць у дзешку, паткісня — i елі с картофляй. Каўняньг Гродз. Саладуху рабілі: трэба ўсыпаць муке, заквасне, сахарыны дабавіць. Новікі Гродз. Кіпіць вада, прыгаршы мукі заварыМ, варым да таго, пакуль салотка станя, тады саладуха здараво I ўкісне. На саладусі хлеп пухкі. Дакудава Лід. Саладуху рабШ так: жытнюю муку сеялі на
Дадатковыя словы
раў^еня, саладзеш, саладкавы, саладовы, салаткавы, солодуха
4 👁