Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
здзелаем, каб вада сцякала. Старыя Смільгіні Воран. Капалі раўчакі лапатамі за тры злоты ў дзень. Гемзы Шальч. 3. Паз. Для ашалёўкі хаты ў досках вырэзваюць раўчакі. Стральцы Гродз. 4. Шрам. Астаўся толькі раўчук на губе. Крэва Смарг. РАУЧАЧКР мн. памянш. Равочкі. Раўчачкі падзелалі. Беняконі Воран. РАУЧАЧО'К м. памянш. д а р а ў ч а к З. У чалнаку дзюрачка ёсць i раўчачок — шчоленка такая. Малі Астр. РАХАВА'ЦЦА незак. 1. Раідца. Мушчыны прыйдуць, paхуюцца, дзе авёс сеяць, дзе грэчка лепш парасце. Вецярэвічы Пух. 2. Разлічвадца. Я с табой буду рахавацца. Ракаўскія Швянч. РАХАВА'ЦЬ незак. Лічыць. Я яму даю дзеньгі, а ён рахуе. Гемзы Шальч. Мы рахуем, што выходзіць па восем рублёў на дзень. Паляцкішкд Воран.; параўн. польск. rachovuać тж'. РАХАТА'ЦЬ незак. Квакаць. Жабы рахочуць. Кемялішкі Астр. РАХМА'НЫ, РОХМА'НЫЙ прым. Ручны (пра птушак i жывёлін). Рахмана курычка. Кіралі Шчуч. Рахманая кура. Альба Нясв., Рудня Асгравітая Чэрв., Багушэвічы Бярэз., Міратычы Карэл. Курыца рахмана, не баіцца. Малахоўцы Бар. Вот рахманы коцік, каля рук трэцца. Альхоўка Навагр. Рахмана карова. Альхоўцы Лях. Рахмана свіння. Вялікія Баяры Шчуч. Порося рохманы. Дзяніскавічы Ганц. РАХТА'ЦЬ незак. экспр. Смяяцца. ён сунёўся да рахтоў, рахтоў. Рахталі бабы. Вецярэвічы Пух. Дзеўкі рэхчуць. Кемялішкі Астр. РАХУ'НАК м. Падлік прыходаў i расходаў. Усім рахункі рашаў. Быстрыца Астр. РАЦЬ незак. Араць. Пашоў на поле раць. Малыя Аўцюкі Калінк. РАЦЭ'ПЫ мн. Клеткі. У рацэпы ткалі дзярушкі, у чатыры ніткі. Дзяніскавічы Ганц. РАЧА'ЛЬНІК м. Затока каля рэчкі. Па рачальніках бабоўнік расцець. Саланое Віл. РАЧАНЕ'Ц м. 1. Вялікае свята. Калісь казалі, што рачанец — гэта свято, якое с&яткуецца праз рок. Булкі пяклі на рачанец. Мсцібава Ваўк. Яду пакідалі на рачанец, каб на paчащы было што з'есці. Рыбчына Віл. 2. Тэрмін. Адбыла свой рачанец, ужо вышла на работу. Вецярэвічы Пух. Як свіння пагуляя, срок ей прыдзя парасіцца, кажуць: «Рачанцы патходжуюць ёй». Азяраны Раг.; параўн. польск. raczyć 'мець ласку; частаваць*, raczba частаванне' (СВ, V, 460). РАЧКАВА'ЦЬ незак. Нахіліўшыся выконваць якую-н. работу. Рві тут i там рачкуй з імі. Багушэвічы Бярэз. РАЧНГК м. Хто ловіць ракаў. Рачнікі як прыедуць, многа ракаў лавілі. Істра Лудз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, раучачок, рахаваць, рахатаць, рахтаць, рахунак, рачкаваць, рохманый
8 👁
 ◀  / 617  ▶