Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
РАЗГА'ТЫ прым. Toe ж, што i р а з в і д л а с т ы. Разгатае дзераво. Тухавічы Лях., Малахоўцы Бар. РАЗГАУЛЯ'ЦЦА незак. царк. Есці першы раз скаромнае пасля посту. Назаўтра утрам прыходзяць з цэрквы i разгаўляюцца. Дзёрнавічы В.-Дзв. Даўней разгауляліся свянцоным. Кураполле Паст. РАЗГА'ЦІНА ж. Разгалістае дрэва. Разтаціна — дрэваг многа лапаў-пасынкаў. Альхоўды Лях. РАЗГАЧЬГ мн. Галлё. Наламала разгачоў у печ i ўсё знеслі. Жылі Іўеў. РАЗГА'ЧЫКІ мн. Адросткі (пра пер'е). Моль паела пёрыг толькі разгачыкі асталіся. Жылі Іўеў. РАЗГВЭ'НДЗІЦЦА зак. экспр. Расхвалявацца. Мая мама разгвэндалася, расплакалася. Раўбічы Мін. РАЗГІБА'НКА ж. Від лодкі. Разгібанку рабілі з досаку Рудня Астравітая Чэрв. РАЗГІЛЬДЗЯ'Й м. экспр. Хто нядбайны. Будзеш разтільдзяй які, i табе будзе дрэнна. Старыя Смільгіні Воран. РАЗГГНЫ гл. РЭ'ЗГІНЫ РАЗГІРА'ЧЫ ЦЦА зак. Шырока расставіць ногі. Разгірачыўся i стаіць. Мсцібава Ваўк. РАЗГІРЭ'КА м. i ж. зневаж. Раскірэка. Ах ты, разгірэка, як ты стаіш! Мсцібава Ваўк. РАЗГЛЯ'БЛЫ прым. Разлезлы. Разтляблы труп дасталі' з рэчкі. Мсцібава Ваўк.; параўн. літ. glebŭs тж'. РАЗГСКЕНЫ дзеепрым. Раскіданы. Як капа сена ці куча раскіданы, рассунуты, то гэта называецца разгоена. Рудня Астравітая Чэрв. , РАЗГО'ЙШ ЫЦЬ зак. Toe ж, што i р а з г а й д а м а ш ы ц ь. Разгойшыла ўсё i німа нічога. Падаўшчына Дзятл. Разёойшыў yce грошы. Кузьмічы Люб. Няма ладу ў яе, колькі грошай яна разгойшыла. Дзяніскавічы Ганд.; параўн. літ. išgaišlnti тж'. РАЗГО'Н м. Размах. Ніякага разгону тут німа, цесна тут мне. Едлавічы Брасл. Німа яму тут разгону, прастору. Мярэцкія Глыб. РАЗГО'НЫ мн. Барозны. Трэба абагнаць жыта i парабіць разгоны, кап не стаяла зада ў канцах i жыта не вымакла.. Кіралі Шчуч. РАЗГРАБЦІ' зак. Разгрэбді. Разграблі куры грады. Кузьмічы Люб. РАЗГУДЗЕ'ЦЦА зак. перан. экспр. Раскрычацда. Чаго ты разгудзеўся, чым недавольны? Вузла Мядз. РАЗГУКА'ЦЦА зак. Разгаварыцца. Разгукаешся з людзьмі. Беразіно Докш. РАЗГУЛЬТАВА'ЦЦА зак. Разленавацца. Што з гэтага,. што яна разгультаіцца. Саланое Віл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пере, разгаты, разгауляцца, разгаціна, разгвэндзіцца, разгляблы, разгудзецца, разгукацца, разгультавацца, разгібанка, разгільдзяй, рэзгіны
8 👁
 ◀  / 617  ▶