Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
РАЗВОФА ж. Toe ж, што i р а з в о д к а II. Развора ў карах, ідзе праз увесь воз. Грыкені Вільн. РАЗВОФКА, РОЗВОФКА, РОЗВУОФКА ж. Тое ж, што i р а з в о д к а II. Разворка ў возе. Мсцібава Ваўк. Розворка злучае перад І зад воза. Калясное Міхал. Розвуорка сломаласе, i ехаті нэможна. Курашэва Чыж. РАЗВО'ЧЧЫК м. Тое ж, што i р а з в о д н і к. Як мужык жонку кідае, то называецца развоччык. Баброўнікі Гарад. РАЗВУРЧА'ЦЦА зак. Пачаць празмерна муркаць. Развурчаўся кот. Дзёрнавічы В.-Дзв. РАЗВЯДЗЕ'НЩ м. Тое ж, што i р а з в о д н і к. Развядзенца ўзяла да сябе. Лісна В.-Дзв. РАЗВЯДРЭ'ЦЬ зак. перан. Разбэсціцца. Людзі развядрэлі, лодарнічаюць. Кураполле Паст. РАЗВЯРНУ'ЦЬ зак. 1. Раскідаць (пра сена). Работы хватала, развярні стацюкі [стажкі], перасушы іх. Стары» Смільгіні Воран. 2. Разбурыць. Развярнулі дом. Кудзялянцы Шальч. РАЗВЯСЦГ гл. РАЗВЕ'СЩ РАЗГАВАФЫВАЦЬ незак. Размаўляць. Бацькі з намі не разгаварываюцъ. Саланое Віл. Нячыста па-беларуску разгаварываюць. Вуды В.-Дзв. Яны разгаварываюцъ па-літоўску. Едлавічы Брасл.; параўн. руск. разговаривать тж'. РАЗГАВОФ м. 1. Размова. Разгавор пра ровар зайшоў. Груздава Паст. Які мне з табой разгавор?! Едлавічы Брасл. Мне не панравіўся яга разгавор. Саланое Віл. Гэта ў нас такі разгавор. Парэчча Гродз. 2. Чуткі. У вёсцы пашоў разгавор, што ў іх будзе вяселле. Кіралі Шчуч.; параўн. руск. разговор тж'. РАЗГАДАВА'НЫ дзеепрым. Адгадаваны, раскормлены. У бацькі бруха разгадаваная, ходзіць з брухам. Ахрэмаўцы Брасл. РАЗГАИДАМА'ШЫЦЬ зак. экспр. Растраціць. Разгайдамашыў грошы. Крэва Смарг. РАЗ Г А Л А СI 'Ц ДА зак. Расплакацца. Матку ўжалілі, як разгалосіцца гэта матка! Малі Астр. РАЗГАНУ'ЦЬ зак. Разгадаць. Потым разганула той сон. Альхоўцы Лях. РАЗГАРДЗГЦЦА зак. Разбалецца. Разгардзілася рана. Саланое Віл. РАЗГАРНЕ'ННЯ н. Свабода дзеяння. Н'ша яму разгарнення. Альхоўцы Лях. РАЗГАРНУ'ЦЦА зак. У поўнай меры праявіць свае сдлы. Не магу разгарнуцца, мне так нудна. Вецярэвічы Пух. РАЗГАФЫ ВАЦЦА незак. Разгарацца. Глядзі, каб жар нъ разгарываўся, бо будзя чат. Бакшты Іўеў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нша, развесщ, развурчацца, развядзенщ, развядрэць, развярнуць, разгадаваны, разгаидамашыць, разгануць
2 👁
 ◀  / 617  ▶