РАЗГУЛЯ'ЦЦА зак. Разгуляцца. Квас варылі, алаткі пяклі, хлопцы гарэлку прыносілі, але не танцавалі i музыкі не было, бо ў піліпаўку хто гуляў, казалі: «Во разгуляліся, як ваўкі ў піліпаўку». Рудня Астравітая Чэрв. Разгуляўся мой конь. Барок Стаўб. РАЗГУ'РЗАЦЦА зак. экспр. Ачуняць, прачнуцца. Разгурзаўся чалавек, сон прайшоў, яго пабудзілі. Жыдзевічы Іўеў. РАЗГУСЦЕ'ЦЬ зак. Загусцець. Разжыдзела каша, а мая разгусцела. Валынцы В.-Дзв. РАЗГЭ'ЙДАЦЦА зак. Разгайдацца. Як разгэйдалася, чуць не перакулілася на гайданцы. КіралІШчуч. РАЗДАВГЦЬ зак. Расціснуць. Наступіў нагой i раздавіў бульбіну. Чычалі Швянч. РАЗДАУНЕ'ЙША прысл. Даўней. Гэта было раздаўнейша так. Чуркі Ашм. РАЗДАУНЕШНЫ прым. Даўні. Гэта раздаўнёшная песня. Чычалі ІІІвянч. РАЗДА'ЦЬ зак. Параздавадь. Раздаў усё дочкам. Швэды Вільн. РАЗДВАГЦЦА зак. Расшчапіцца папалам. Як жэрнула сярпом, раздваілася костка. Гемзы Шальч. РАЗДВО'ЙЧАНЫ прым. Раздвоены. Колас раздвойчаны, такі, як рэшатка. Беняконі Воран. РАЗДЖАНГХА м. Toe ж, што i р а з в б д н і к. A калі лрыяжджаў разджаніха, то яго пасаветавалі мне. Мішневічы Шум. РАЗДЗЕВА'ЦЦА, РАЗДЗЯВА'ЦЦА незак. Распранацца. Раздзееца ён на гэтым таку. Гемзы Шальч. Ён раздзяваецца, вешае пальто. Паляцкішкі Воран. Прыйшоў у хату i раздзя■ ецца. Дзяніскавічы Ганц. РАЗДЗЕЛІ'ЦІСА зак. Раздзяліцца. Ваны раздзеліліса, сталі жыць асобна. Гемзы Шальч. РАЗДЗЕ'ЦЦА зак. Распрануцца. Як раздзеўся мыцца, усё цела чорнае. Гальшаны Ашм. Кавалер прыгласіў дзеўку на танец, яна адмовіла, то ён зрабіў так, што яна раздзелася, стаяла голая. Малi Астр. РАЗДЗІМА'ЦЬ незак. Распаляць. Раздзімалі вуглі. Рыбчына Віл. РАЗДЗЯВА'ЦЦА гл. РАЗДЗЕВА'ЦЦАРАЗДЗЯЛІ'ЦЬ зак. Падзяліць. Было пяцёх ці шасцёх сыноў, зямлю раздзялілі на пяцёх. Альхоўка Навагр. Давай соль раздзелім. Гальшаны Ашм. РАЗДЗЯЛЯ'ЦЦА незак. Аддзяляцда. У лазні сені раздзяляюцца. Солы Смарг. РАЗДЛУБА'ЦЬ зак. экспр. Зразумець. Раздлубала старая, што да чаго. Граўжышкі Ашм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разгурзацца, разгусцець, разгэйдацца, раздаунейш, раздаць, раздзевацца, раздзеліціса, раздзецца, раздзявацца, раздзяляцца, раздзяліць, раздзімаць, раздлубаць
17 👁