ПЕРАЛАБУ'НІЦЬ зак. Перавабіць. Яна пералабуніла чужого, мужика. Кураполле Паст.; гл. л а б ў н i ц ь. ПЕРАЛАЖЬГЦЬ зак. Заперці (дзверы). Дзверы на штабу пералажыў. Дакудава Лід. ПЕРАЛЕКАЦЕ'ЦЬ зак. Моцна перапалохацца. Аш маё нутро ўсё пералекацела. Кіралі Шчуч. ПЕРАЛЕ'ТАВАЦЬ, ПЕРАЛЕ'ТЫВАЦЬ зак. 1. Пражыць, перабыць лета. Пералетавала карова i я прадаў i c цялюком забраў, выправіў да быдла, мучыўся з двайма цялятамі. Гемзы Шальч. Цёлка, якая пералетавала,—пералетак. Груздава Паст. 2. Служыць пэўны перыяд (аб прыладах працы). Пералетывая гэтат нош i ламаіцца. Гемзы Шальч. ПЕРАЛЕ'ТАК м. 1. Пералетак. Пералетак — цёлка, якая r пералетавала. Груздава Паст. 2. перан. Хто неахайны, аброслы. Ідзець, а сам с чарта пералетка абросшы. Беразіно Докш. ПЕРАЛЕ'ТАЦЬ зак. Тое ж, што i п е р а л ё т а в а ць 1. Лета пералетую ды паеду. Вецярэвічы Пух. ПЕРАЛЕ'ТАЧАК м. памянш.-ласк. да п е р а л е т а к 1. На пашу трэба выпусціць карову i пералетачка. Беразіно Докш. ПЕРАЛЕ'ТЫВАЦЬ гл. ПЕРАЛЕ'ТАВАЦЬ ПЕРАЛЁЖЫВАЦЦА иезак. Псавацца ад доўгага ляжання. Як пералёжываіцца, валакно некрэпкая. Кураполле Паст. ПЕРАЛЕТ I м. Абсеў. Пералёты бываюць, пераляціць, калі сеюцъ машиною, дасяваюць тады. Вялікія Нястанавічы Лаг. ПЕРАЛЁТ II м. Прамежак паміж гадавымі кольцамі на рагах каровы. Кирова перадойка была, на рагу пералёт. Крэва Смарг. ПЕРАЛЁТ III м. бат. Пералёт. Пералёт — трава ат спужання, а даўней казалі — ат пярэпалаху. Груздава Паст. ПЕРАЛЁТНІК м. Тое ж, што i п е р а л ёт III. Пералётнік добра ад урокаў, яго свенцяць на Яна. Дакудава Лід. Пералётнік ад пуду. Альхоўка Навагр. ПЕРАЛЁТНЫ прим. Які ідзез перапынкамі (пра дождж). Дошч пералётны: тут быў, тут прашоў. Дакудава Лід. Пералётны дошч ішоў. Новікі Гродз. Пералётны дошч быў. Лука Нараўк. ПЕРАЛІВА'ЦЬ, ПІРЫЛІВА'ЦЬ незак. Пераліваць. о С пустого ў порожняя пераліваць. Рагулішкі Даўг. У каструлі пірыліваю. Масішкі Красл. ПЕРАЛГЦЬ зак. Моцна прамачыць (пра дождж). Во зліў, так зліў. Пераліў наскрозь. Ракаўскія Швянч. ПЕРАЛІЧЬГЦЬ зак. Палічыць. Малады пералічыць гроши i дае музыкантам. Збляны Лід. ПЕРАЛО'МІЦА ж. Няшчасце. V Каб на іх халеры бох укінуў ды пераломіцы якою. Вецярэвічы Пух
Дадатковыя словы
кйрова, пералабуніць, пералекацець, пералетаваць, пералетаць, пералетачак, пералетываць, пераломіца, пірыліваць
3 👁