ПЕРАЛО'Х м. Ялавіна. Нада зямле пералох — ня сеіць гот ці два. Стары Свержань Стаўб. Пасеяў на пералогу. Caланое Віл. ПЕРАЛЮБГЦЬ зак. Пакахаць многіх. Усіх дзевак не neралюбіш. Кураполле Паст. ПЕРАЛЯ'ТАЦЬ незак. Пералятаць. Наша балота толькі вутка пералятала. Вецярэвічы Пух. ПЕРАЛЯЦЕ'ЦЬ зак. 1. Пераламацца. Як дала na гэтум месцы, то думала пераляціць костка. Парэчча Гродз. 2. Перабегчы. То спудзіцца конь, то воўк пераляціць. Крэва Смарг. ПЕРАМАГА'ЦЬ незак. Браць верх. Жана перамагае яго. Ахрэмаўцы Брасл. ПЕРАМАГЧЬГ зак. 1. Спыніць. Але ш ні затрымаям, ні пераможам дошч. Дакудава Лід. 2. Перамагчы. ён усіх nepaмог. Талейкі Швянч. Як перамаглі белых, ён i дадому вярнуўся. Чычалі Швянч. ПЕРАМАЛО'ЦЬ зак. Змалоць (усё, многае). Сколькі ў іх, у жорнах, лерамалолі. Швэды Вільн. ПЕРАМЕ'НА ж. 1. Змена пагоды. На перамену пагоды ломіць косці. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Змена настрою. У яе на дзень многа пераменаў. Навасёлкі Свісл. 3. Змена ўлады. Таварышы, перамена палучылася, поезд с красным флагам ідзець. Пасіене Лудз. ПЕРАМІТУЗГЦЬ зак. Суняцца (пра боль). Як баліць, возьміш парашок — i троха перамітузіць. Кураполле Паст. ПЕРАМСУВІЦЦА зак. Перакінуцца словамі. Два разы neрамовіліся. Гемзы Шальч. ПЕРАМО'ВІЦЬ зак. Расказаць што-н. на памяць. Чакай, я перамоўлю песню. Талейкі Швянч. ПЕРАМО'Т м. Памылка пры снаванні красён. Як не на той калок паложыш нітку — перамот. Лісна В.-Дзв. Перамот — як снуе кросна i не так пакладзе нітку. Альхоўцы Лях. Перамот палажыла. Жылі Іўеў. Перамот зрабіла. Груздава Паст. Як снавала — перамот палажыла, не дайшла ў канец. Ведярэвічы Пух. Перамот зрабіла, не на той калок палажыла нітку. Рудня Астравітая Чэрв. Ці ні дайшла, ні ўмея снаваць, зробіць перамот. Рудня Чэрв. Перамот — як снуе, то пакладзе не там, дзе трэбо, нітка пераскочыт. Лука Нараўк. Перамот — як нітка не там ляжыць, дзе трэба. Мачаск Бярэз. ПЕРАМО'ТА ж. Тое ж, што i п е р а м о т. Снавала кросна, палажыла перамоту. Міратычы Карэл. Калі снуеш, ні на тую губіцу паложыш, кажуць: «Зрабіла перамоту». Стральцы Гродз. Ты палажыла перамоту не на той калок; ат такой бяды я развяду. Кіралі Шчуч. Перамоту зрабіла, як снавала. Навасёлкі Свісл., Альхоўка Навагр., Беняконі Воран. Калі кепско паложыцца нітка, тады выступав перамота. Баброў
Дадатковыя словы
пераляцець, перамагаць, перамалоць, перамовіць
5 👁