ПЕРАКІ'ПЛЕНЫ дзеепрым. Які перакіпеў. Перакіплена вада. Альхоўцы Лях.
ПЕРАКШЯЧО'НЫ дзеепрым. Toe ж, што i п e p а к \ пл e н ы. Перакіпячона вада. Альхоўцы Лях.
ПЕРАКЛАДА'ЦЬ незак. Перасцілаць. Перакладалі падлогу ў хаця. Вецярэвічы Пух.
ПЕРАКЛА'ДЗІНА ж. Жэрдка, якой замацоўвалі лён у сушні. У лазні лён сушылі, ставілі на палаткі, перакладвалі перакладзінай. Вецярэвічы Пух.
ПЕРАКЛА'ДЫ мн. Жэрдкі, якія кладуцца па перыметру саней пры перавозцы сена, саломы i інш. Я к возяцъ сено, салону, дрова — кладуцъ пераклады на сані. Высекае пераклады ў лесе. Дзяніскавічы Ганц.
ПЕРАКЛЕ'ЦЬ ж. Прыклецце. Сядзіць на пераклеці. Кураполле Паст.
ПЕРАКО'УКА ж. Папярочная града. Гэта градка — перакоўка. Рудня Астравітая Чэрв.
ПЕРАКРО'СТАК м. Скрыжаванне. Дайдзі да таго перакростка, там аўтобус становіцца. Рудня Чэрв.
ПЕРАКРУ'Т м. Скручаныя яловыя галіны, пры дапамозе якіх звязваюць часткі плыта. Яловыі віткі скручаваю i дзелаю перакрут, два, тры перакруты, кап не раз'ехаліся лаўкі. Лісна В.-Дзв.
ПЕРАКРЫЖАВА'ЦЬ зак. Перавязаць накрыж. Перакры,жуеш так шнурком і[анучы]: так, так i да кален. Канюкай Вільн, ПЕРАКРЫСЦЕЦЦА зак. Перахрысдіцца. Перакрысцілася i думала, што канцы. Саланое Віл.
ПЕРАКРЭ'СЦё н. Тое ж, што i п е р а к р б с т а к. Як едзеш на Ляхавічэ, там перакрэсцё. Павярнуў з перакрэсця на Ляхавічы. Альхоўцы Лях.
ПЕРАКУЛІ'ЦЦА зак. 1. Тое ж, што i п е р а к а ц і ц д а.
VЯк каню перакуліцца, дык яму заснуць — так хутка. Ухвала Круп. 2. Павалідца (ад нечаканасді). Як грымеў першы гром, наш гаспадар перакуліўся. Кіралі Шчуч.
ПЕРАКУЛЕЦЬ зак. Паваліць што-н., каго-н. Перакуліць бочку ці каменя. Чычалі Швянч. Хапіў i перакуліў яго. Темзы Шальч.
ПЕРАКУПЛЯ'ЦЬ зак. Шмат накупляць чаго-н. Сколькі я іх перакупляла ўсяго. Альхоўка Навагр.
ПЕРАКУ'Р м. Перапынак у час работы. Перакур делают мушчыны. Рагулішкі Даўг.
ПЕРАКУСЕЦЬ зак. З'есці нямнога. Дай чаго перакусіць} бо я пайду ўжо. Кіралі Шчуч.
ПЕРАКУ'СКА ж. Закуска. Перакуска была ў місцы, а рабяты знішчылі. Валынцы В.-Дзв
Дадатковыя словы
зесці, перакладаць, пераклець, перакоука, перакростак, перакрыжаваць, перакупляць, перакшячоны, перакіплены, разехаліся
18 👁